В центре внимания — текущие задачи работы народного хозяйства района

Актуалии

Задачы на бягучы тыдзень
Рабочая нарада, якую правёў учора старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, акрэсліла  надзённыя пытанні на бягучы тыдзень.
На першы план кіраўнік раёна паставіў патрэбы насельніцтва, ён падкрэсліў, што ў кожным населеным пункце раёна чалавек мае права на якаснае гандлёвае, бытавое і іншае абслугоўванне. Асаблівая ўвага — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, льготным катэгорыям насельніцтва.
Немалаважна падтрымліваць сёння сапраўднага гаспадара, хто трымае падсобную гаспадарку, перакананы Вальдэмар Антонавіч. Калі чалавек стараецца для сябе і не забывае здаваць лішкі малака дзяржаве, у такім выпадку гаспадарка проста абавязана дапамагчы прыватніку з сенам. В. А. Падляшчук паставіў задачу перад гаспадаркамі раёна нарыхтаваць не менш чым па тры тоны сена на карову для такіх асабістых гаспадарак.
Пільная ўвага на нарадзе была нададзена эканамічным пытанням, выкананню прагнозных паказчыкаў за першае паўгоддзе. У прыватнасці, кіраўнік раёна назваў нездавальняючай работу Обальскага керамічнага завода, Шумілінскага льнозавода, нямала прэтэнзій выказаў у адрас будаўнічай галіны.
Не засталіся па-за ўвагай старшыні райвыканкама пытанні эфектыўнага выкарыстоўвання зямель і навядзення парадку ў населеных пунктах, другаснай занятасці школьнікаў і эканоміі энергарэсурсаў, развіцця спорту ў раёне і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №46 ад 21.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *