8 жніўня – Дзень будаўніка

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шумілінскага раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Ад будаўнікоў напрамую залежаць не толькі поспехі эканомікі і ўмацаванне сацыяльнай сферы. Якасць вашай работы — гэта, перш за ўсё, дабрабыт людзей, іх годнае і ўпэўненае жыццё. Тое, што ствараецца вашымі рукамі, робіць людзей шчаслівымі. Будаўніцтва — гэта заўсёды стварэнне і рух наперад.
Будаўнічая галіна нашага раёна мае багаты вопыт і вялікі патэнцыял. Дзякуючы вашай рабоце Шуміліншчына пераўтвараецца з кожным годам, прыгажэе, набывае годны сучасны воблік. Будуюцца жылыя дамы, аднаўляюцца ўстановы і аб’екты сацыяльнага прызначэння, мяняюць свой воблік аграгарадкі і вуліцы райцэнтра.
Няхай шчаслівымі і яснымі будуць усе вашы дні, а ўсё задуманае ўвасобіцца ў патрэбныя людзям справы і годныя вынікі. Няхай кожнае ваша тварэнне дорыць радасць многім пакаленням землякоў, стане годнай старонкай у летапісу гісторыі Шуміліншчыны.
Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, шчасця, удачы, любві і вялікіх поспехаў у жыцці.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *