З шумілінскага рапсу зробяць алей

Актуалии Экономика

З шумілінскага рапсу зробяць алей

Гудуць камбайны. Па рапсавым полі яны рухаюцца спакваля, не спяшаючыся, нібыта стараючыся захапіць у сваю жняярку кожны рапсавы стручок і абмалаціць яго – такую карціну назіралі мы на мінулым тыдні на палетках ААТ “Лаўжанскае”.
Азімага рапсу тут трэба ўбраць 90 гектараў. У гэтым годзе алейнае насенне на маслаэкстракцыйны завод прымаюць па 670 рублёў за тону. Няцяжка падлічыць, колькі выручыць гаспадарка, калі намалоцяць насення рапсу, як плануюць, каля тысячы тон.  Сярэдняя ўраджайнасць азімага рапсу ў гаспадарцы невысокая – 11-12 цэнтнераў з гектара. Тым не менш механізатары лічаць сёлетні рапсавы ўраджай добрым. “У мінулым годзе не было і паловы сёлетняга, – кажуць  Алег Барысевіч  і Мікалай Жыгуноў. – А ў гэтым годзе культура і па ўсходах, і па росце радуе. Увогуле азімы рапс падабаецца ўбіраць: ён больш ўраджайны, чым яравы, раней выспявае, менш пашкоджаны насякомымі  і чысты, без пустазелля”.
У гаспадарцы клапоцяцца, каб рапс убраць якасна, з мінімальнымі стратамі. На кожным камбайне ўсталяваны рапсавыя сталы, дзякуючы якім каштоўнае алейнае насенне не падае на зямлю. Зерне адвозяць на мясцовую сушылку ў Мікіціху, дзе яно сушыцца, ачышчаецца, даводзіцца да ўсіх патрэбных кандыцый. Трэба ж здаваць алейнае насенне на Віцебскі МЭЗ самай высокай якасці.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 01.08.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *