Подсобное производство керамического завода

Экономика

«Керамічныя» агуркі
З цяпліцы керамічнага завода прадалі больш за шэсцьсот кілаграмаў агуркоў.
Маргарыта Віктараўна Петрушэўская (на здымку), якая працуе тут агароднікам, кажа: “Практычна цэлы дзень праводжу ў цяпліцы: паліваю, падкормліваю, здымаю ўраджай”.
Гуркі збіраюць два-тры разы на тыдзень. Адпраўляюць у “Краму”, што працуе пры заводзе.
Як і зяленіва вясной, гуркі разбіраюць хутка. Бяруць пад заказ па 10-15 кілаграмаў.
Але ўвесь ураджай абальчанам не пад сілу раскупіць. Таму  керамічны завод заключыў дагавор з райспажыўтаварыствам на продаж агуркоў.
І хутка «керамічныя» агуркі з’явяцца ў шумілінскіх магазінах. Увогуле ўраджай з цяпліцы мяркуюць здымаць ажно да замаразкаў.

Автор Лариса КИСЕЛЁВА.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *