11 апреля в Шумилино пройдёт отчётно-выборная конференция районной организации БРСМ

Актуалии Молодёжь Новости

Маладзёжны форум
Сёння ў Шуміліне пройдзе 41-ая справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Перад канферэнцыяй  у 10.15 адбудзецца маладзёжнае шэсце ад раённага Дома культуры да брацкіх могілак, дзе пройдзе мітынг, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі і пачатку канферэнцыі раённай арганізацыі ГА БРСМ.
Як расказаў першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын, у рабоце канферэнцыі прымуць удзел 100 дэлегатаў ад пярвічных арганізацый. На маладзёжным форуме са справаздачнымі дакладамі аб праведзенай рабоце выступяць першыя сакратары Юлія Яфрэмава і Аляксандр Хмарын. Падчас канферэнцыі будзе абрана новае кіраўніцтва раённай арганізацыі БРСМ.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №28 ад 11.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *