21 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Актуалии Общество Спорт

21 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Паважаныя спартсмены, работнікі, ветэраны фізічнай культуры і спорту! Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння спорт — адзін з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Фізічная культура і спорт робяць чалавека смелым і ўпэўненым у сабе, фарміруюць волю да перамогі і мэтанакіраванасць.
Наведваючы спартыўныя секцыі, прымаючы актыўны ўдзел у спартакіядах і турзлётах, жыхары Шуміліншчыны падтрымліваюць сваю фізічную форму, здароўе і працаздольнасць.
Выказваем словы асаблівай ўдзячнасці і прызнання ўсім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй, за ваш уклад у прапаганду здаровага ладу жыцця, за поспехі на спартыўнай ніве.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці, алімпійскай упартасці, дасягнення самых смелых мэт і новых прыгожых перамог.

Надрукавана ў №39 ад 20.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *