Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!

Актуалии Общество

Мова
А
Я

Даказваць важнасць ведання роднай мовы для кожнага асобнага прадстаўніка нацыі – справа няўдзячная ды і нелагічная. Але пры ўсёй трагічнасці сітуацыі, вакол беларускай мовы заўжды ёсць інтрыга. Актыўныя носьбіты роднай мовы нязменна выклікаюць інтарэс, на іх звяртаюць увагу, іх падазраюць у смеласці, актыўнай жыццёвай пазіцыі і асаблівых разумовых здольнасцях, калі хочаце.
Беларуса новага пакалення, які мову ўсмактаў не разам з матчыным малаком, а вучыў яе свядома, вызначае трапяткая любоў да свайго краю, самасвядомасць, асэнсаванне сваёй унікальнасці. А яшчэ беларускамоўныя – больш лёгкія і добразычлівыя. Вы не заўважалі? Напэўна, і тут наша мова, якую надзяляюць такімі характарыстыкамі, як мілагучнасць, мяккасць, напеўнасць, гаючасць, робіць сваю справу.
Сёння ўсё больш і больш беларусаў імкнуцца авалодаць роднай мовай.  Адкрываюцца разнастайныя курсы, беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках, праводзяцца самыя розныя акцыі і мерапрыемствы. Быць беларусам становіцца модна, і гэта нараджае самыя аптымістычны спадзяванні. Вось і мы вырашылі “пасяліць” на старонках раёнкі (якая, заўважу, ніколі не здраджвала беларускаму слову) рубрыку “Мая мова” і пакрысе разам з вамі спасцігаць яе таямніцы. Будзем разам!

Беларускае лета
Прапаную пачаць з самага што ні на ёсць актуальнага. На дварэ лета, і нам нічога не перашкаджае называць сваімі, беларускімі імёнамі самыя яркія яго праяўленні. Яркія краскі, смачныя ягады, кусты, што па прыгажосці не саступаюць усялякім там сакурам, – усё гэта мае сакавітую, часта, гаворачую назву ў беларуска мове.
ирис – касач,
флокс – флёкс,
ромашка – рамонак,
колокольчик – званочак,
одуванчик – дзьмухавец,
бархатцы – аксаміткі,
кувшинка – гарлачык,
василёк – валошка,
чистотел – падтыннік,
лютик – казялец,
гвоздика – гваздзік,
роза – ружа,
шиповник – шыпшына,
георгин – вяргіня,
пион – півоня,
сирень – бэз,
жасмин – язмін,
камыш – чарот,
клевер – канюшына,
аир – аер,
маргаритка – стакротка,
иван-чай – скрыпень,
ежевика – ажына,
клюква – журавіны,
смородина – парэчкі,
земляника – суніцы,
крыжовник – агрэст,
черника – чарніцы,
груша – ігруша,
яблоко – яблык,
зверобой – святаяннік,
вереск – верас,
чебрец – чабор,
полевые цветы – краскі,
мать-и-мачеха – падбел,
можжевельник – ядловец,
валерьяна – валяр’ян,
укроп – кроп,
огурец – агурок,
папоротник – папараць.

Рубрыку вядзе спадарыня НАТАЛЛЯ.
Надрукавана ў №46 ад 16. 06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *