Паломники из Городка посетили храмы на Шумилинщине

Духоўнае Общество

Свято-Успенская церковь в д. Победа

Паломнікі на Шуміліншчыне
Гожым ліпеньскім днём наш праваслаўны Духоўны цэнтр прымаў паломнікаў з Гарадоцкага таварыства інвалідаў па зроку. Група гасцей спынілася побач са  Свята-Сергіеўсім храмам у Лескавічах. Мы расказалі гасцям пра тое, што шумілінская зямля дала свету Святога Мікалая Віцебскага, міралюбца, які нарадзіўся ў вёсцы Ужляціна і тут пачынаў сваю службу святаром, а ў Сіроціне шэсць гадоў служыў дыяканам  Афанасій Кіслоў. Затым спыніліся на гісторыі храма ў Лескавічах, на яго трагічных старонках. Благачынны цэркваў Шумілінскай акругі іерэй Фёдар Пучынскі адслужыў малебен за здароўе паломнікаў (сярод іх было шмат дзяцей), падарыў кожнаму іконку.
Пасля гэтага паломнікаў прывялі да руін замка пана Хлюдзінскага, дзе распавялі пра гісторыю замка, тут кожны мог дакрануцца рукамі да ацалелых сцен, да гісторыі. Гасцей прыемна здзівіў парадак на месцы адпачынку возера Лескавічы. Тут яны адпачылі, а затым іх шлях пралёг да вёскі Пабеда, дзе ўзвышаюцца купалы Свята-Успенскага храма. Спусціўшыся да возера, паломнікі знайшлі святую крынічку, з якой набралі гаючай вады.
Паломнікі з Гарадка, узрушаныя, бадзёрыя, дзякавалі арганізатарам за ўдала праведзены дзень.
Вячаслаў ІЛЬІН, дырэктар праваслаўнага Духоўнага цэнтра Шумілінскага благачыння.
Надрукавана ў №56 ад 26.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *