Шуміліна збіраецца на “Славянскі базар”

Актуалии Культура Общество

Шуміліна збіраецца на “Славянскі базар”
Не, “Славянскі базар” не абыдзецца без шумілінцаў, запэўніла рэдакцыю намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая.
Да святочнага кірмашу даўно ўжо рыхтуюцца шумілінскія творцы. Дарэчы, “Горад майстроў” размесціцца сёлета на плошчы Свабоды. Тут на сцэнічнай пляцоўцы будуць прадстаўлены брэнды раёнаў.

Шумілінскі брэнд мае гучную назву “Кірмаш бульбы”, думаецца, ён збярэ нямала прыхільнікаў. Тым больш, што мы будзем прадстаўляць свой брэнд 9 ліпеня – у дзень урачыстага адкрыцця “Горада майстроў”, якое ладзіцца ўпершыню. Пачуць і ўбачыць шумілінскі брэнд гледачам дапамогуць народны фальклорны калектыў “Гульбічы”, народны ансамбль “Абалянка” і народны хор “Світанак”.
У гэты ж дзень 9 ліпеня шумілінцы прымуць удзел у абласным свяце-конкурсе ручнікоў “Ручнік як лёс”. Шумілінскі дом рамёстваў ужо падрыхтаваў ручнікі. Упэўнены, што разам з народным вакальным ансамблем “Гарэзнікі” яны годна прадставяць наш раён на конкурсе.
Гарачы на падзеі дзень 9 ліпеня запросіць на спектакль “Ямеліна шчасце” ў рамках праекта “Лялечны дворык”, удзел у якім прыме ўзорны лялечны тэатр Шумілінскага дома рамёстваў “Батлейка”.
Дом рамёстваў поўным ходам вядзе падрыхтоўку і да выставы-кірмаша народных рамёстваў у “Горадзе майстроў”, а таксама да абласнога адкрытага свята-конкурсу народнай цацкі і лялькі “Забава-2015” (зноў жа 9 ліпеня).
А клуб “Ветэран” Шумілінскага раённага цэнтра культуры будзе ўдзельнічаць у абласным свяце песні і музыкі “Грай, гармонік!”
11 ліпеня ў рамках “Славянскага базару” пройдзе Дзень моладзі. Шумілінскую дэлегацыю прадставяць актыўныя і ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты.
Вядома, многія збіраюцца на канцэрты, у тэатр, на выставы ці проста пагуляць па святочным Віцебску. Ды і як не скарыстаць тую акалічнасць, што Шуміліна, лічы, прыгарад Віцебска, і цягнік амаль што бясплатны. Было б жаданне…
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №51 ад 02.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *