Больше всего вопросов – к коммунальникам

Актуалии Президент

Кіраўнік раёна: рабочыя пытанні
Рабоце са зваротамі грамадзян надаў самую пільную ўвагу кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, праводзячы ўчора штотыднёвую рабочую нараду.
Па-ранейшаму большасць зваротаў носяць жыллёва-камунальны характар. Асабліва шмат такіх пытанняў па Обалі, адкуль людзі вымушаны скардзіцца асабіста старшыні райвыканкама, каб рашэнне праблем скранулася з месца.
За валакіту і неналежнае выкананне пытанняў В. А. Падляшчук загадаў прыцягнуць да адказнасці некаторых спецыялістаў УП ЖКГ і райвыканкама.
Сярод іншых пытанняў, якія кіраўнік раёна вынес на нараду, — бесперабойная работа па водазабеспячэнню насельніцтва і ўцяпленне калонак, скарачэнне страт пры падачы цяпла і ўстаноўка дадатковых свяцільнікаў на цэнтральных вуліцах райцэнтра, вывазка арганікі і выкананне праграмы “Чыстыя палеткі”, гатоўнасць участкаў для галасавання і навагодняе ўпрыгожванне населеных пунктаў раёна.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №93 ад 30 лістапада 2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *