В пятницу подвели итоги подворного обхода в Николаевском сельсовете

Актуалии Сельское хозяйство

На ферме Кардон КУСХП "Улльский"

Асноўная ўвага – вытворчым аб’ектам
Дзень работы з насельніцтвам заўжды завяршаецца аб’ездам сельсавета і падрабязным разборам пастаўленых жыхарамі пытанняў. Не стаў выключэннем і Мікалаеўскі сельсавет. Пасля асабістага прыёму жыхароў кіраўніцтвам раёна адбыўся аб’езд тэрыторыі сельсавета – вёска Андрэева, Мікалаева, Кардон, Федзькава. Было бачна, што тут  добра папрацавалі над навядзеннем парадку: абкошаны значныя тэрыторыі, парадак каля сацыяльных аб’ектаў, на клумбах і ў палісадніках буяюць кветкі. Добра папрацавалі і з вяскоўцамі – няма заросшых сядзіб, абкошаны нават нежылыя.
“Гэта добра, што абкасілі вёскі, але давайце па-глядзім вытворчыя аб’екты. Менавіта тут вырабляецца прадукцыя, фарміруюцца даходы гаспадаркі і раённага бюджэту”, – слушна  заўважае старшыня райвыканкама У. П. Куранны і дае каманду завярнуць на ферму Андрэева. Прыемныя ўражанні знікаюць, бо пасля выгану жывёлы на пашу тут ніхто не паклапаціўся навесці парадак,  ферма зарасла пустазеллем.
Наступны прыпынак ля вясковай пашы ў Мікалаева: стаіць некранутая перарослая трава.  “Зрабіце, як ў Лаўжанскім сельсавеце – падкасіце пашу, траву – на сянаж, а кароў – на атаву”, – указвае  Уладзімір Пятровіч.
На ферме Кардон  парадку больш, тут працуюць некалькі чалавек з мотакосамі, завяршаюць абкос дарогі да фермы. Побач з хлявамі будуецца даільная зала, але будаўнікоў не бачна. Старшыня райвыканкама адрасуе пытанні па абкосу ферм, па будаўніцтву залы кіраўніку гаспадаркі В. У. Лабейкі, якая тлумачыць, што ўсе сілы былі кінуты на завяршэнне касьбы траў, зараз пачалі абкос і на вытворчых аб’ектах. “Чаму не будуеце залу сваімі сіламі, не бераце студэнцкія будатрады?” – пытаецца У. П. Куранны.
Кіраўнік раёна вырашае наведаць яшчэ адну ферму, па якой у мінулы аб’езд было шмат заўваг, – у вёсцы Лявонава (Обальскі сельсавет). Зараз ферма абгароджана, у хляве наведзены парадак, прыемна ўразіў пакой адпачынку. Але і на гэты раз без недахопаў і недаробак, на якія прама ўказаў старшыня, не абышлося.
Што тычыцца паднятых жыхарамі сельсавета пытанняў, то іх усяго пяць, з якіх два носяць асабісты, прыватны характар. Да агульназначных праблем адносіцца работа КПП у вёсках Мішкавічы, Мікалаева і аграгарадку Кардон – пункты не працуюць з-за адсутнасці кадраў; работа аўтамагазінаў, у якіх адсутнічаюць касавыя апараты, цэннікі, здараюцца выпадкі рэалізацыі пратэрмінаванай прадукцыі; устаноўка павільёна на аўтобусным прыпынку ў в. Слабада, якім карыстаюцца жыхары вёсак Надзежына і Ерашова.
Па ўзнятых пытаннях дадзены даручэнні кіраў-ніцтву Мікалеўскага сельсавета, КУП БАН, райспажыўтаварыства, дарожных арганізацый, аўтастанцыі  і іншым службам.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў  №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *