Работники отрасли культуры Шумилинского района подвели итоги работы за 2017 год, обозначили новые задачи

Актуалии Культура Новости

Новыя гарызонты для работы ў Год малой радзімы

У пачатку сакавіка адбылася выніковая нарада аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, якую правяла начальнік аддзела Валянціна Навіцкая. У нарадзе бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава і намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава.
У дакладзе Валянціны Навіцкай быў прадстаўлены падрабязны аналіз дзейнасці сферы культуры за мінулы год, вызначаны планы работы на год бягучы. У прыватнасці, Валянціна Георгіеўна адзначыла, што ў раёне працягваецца аптымізацыя ўстаноў культуры – у 2016 годзе закрыты 3 установы, 1  пераўтворана, такія ж змяненні былі і ў 2017 годзе. За кошт аптымізацыі сэканомлена 23,6 тысячы рублёў. Гэтая тэндэнцыя вымушаная, бо скарачаецца сельскае насельніцтва. Тым не менш ставіцца задача захаваць абслугоўванне жыхароў раёна культурнымі паслугамі. Дзеля гэтага актывізавана дзейнасць мабільных паслуг – працуе аўтаклуб, работнікі якога рэгулярна выязджаюць з канцэртамі ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі раёна, дзейнічае бібліёбус, які выконвае функцыі мабільнай бібліятэкі.
Ва ўстановах культуры працуе 135 творчых аб’яднанняў і калектываў, з якіх 15  маюць званне народных, 6 – узорных (3-е месца ў вобласці пасля Аршанскага і Полацкага раёнаў). У 2017 годзе званне ўзорнага атрымаў тэатральны калектыў Башнёўскага СК.
Годна прадстаўляюць сферу культуры Шуміліншчыны работнікі ўстаноў культуры на розных абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях, займаюць прызавыя месцы.
Начальнік аддзела адзначыла пачатак капітальнага рамонту будынка раённага цэнтра культуры: на першым этапе плануецца абнавіць дах і фасад будынка, у далейшым пачаць унутраны рамонт. Усё залежыць аб аб’ёмаў фінансавання, бо ўсяго на рамонт патрэбна 850 тысяч рублёў.
Быў падведзены і рэйтынг устаноў культуры, які вызначаецца па комплексе паказчыкаў. Лепшымі клубнымі ўстановамі сталі раённы цэнтр культуры, Обальскі ГДК, Лаўжанскі СЦКіВЧ, аўтаклуб і Лескавіцкі СК. Сярод бібліятэк вызначыліся цэнтральная раённая бібліятэка, Слабадская, Кардонская і Мікалаёўская бібліятэкі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што культура Шумілінскага раёна з года ў год паказвае стабільныя вынікі работы. Часта работу гэтую немагчыма выказаць лічбамі і паказчыкамі. Як можна змерыць талент і здольнасці дзяцей і дарослых, якія раскрываюць работнікі сферы, іх работу па адцягванні дзяцей і падлеткаў ад асацыяльнай дзейнасці, стварэнне атмасферы поспеху, настрою ў людзей. Прыемна, што разам з захаваннем народных традыцый  культуры штогод дадаюцца новыя формы работы.
На нарадзе адбылося ўзнагароджанне работнікаў культуры, устаноў і творчых калектываў па выніках работы за 2017 год.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №21 ад 16.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *