9 октября — Всемирный день почты. Новости района — от почтальона Светланы Семёновой из агрогородка Кордон

Новости Общество Экономика

Навіны раёна – ад паштальёна


Для таго, хто хоча трымаць зносіны з людзьмі і прыносіць ім карысць, работа ў аддзяленні паштовай сувязі – ідэальнае месца. Яго знайшла Святлана СЯМЁНАВА з аграгарадка Кардон. Трэці год яна працуе начальнікам мясцовага паштовага аддзялення.

Святлана Сямёнава сумяшчае работу начальніка аддзялення сувязі і паштальёна. У першай палове дня яна працуе на пошце, прымае плату за камунальныя паслугі, страхоўкі, карыстанне мабільнымі тэлефонамі, прадае тавары, выпісвае перыядычныя выданні. Самая папулярная газета ў кардонцаў – раённая газета «Герой працы», яе выпісваюць больш за паўсотню жыхароў. Вясковую пошту кожны дзень наведваюць каля трыццаці чалавек.
У другой палове дня Святлана – паштальён. Яна ўзбройваецца паштовай сумкай, якая з’яўляецца не проста аксесуарам, а скарбонкай, поўнай навін, гісторый, жыццёвых лёсаў. Абысці больш за паўсотню падворкаў, разнесці пенсіі і перыёдыку, пагаварыць з людзьмі – задача Святланы Сямёнавай. Апошнім часам вельмі дапамагае апаратна-праграмны комплекс “Мабільны паштальён”, які дае магчымасць у любым кутку прымаць ад людзей розныя плацяжы, заказныя лісты і не толькі.
Святлана – чалавек аптымістычны, знаходзіць шмат плюсаў у сваёй прафесіі: карысна для здароўя прайсці некалькі кіламетраў па свежым паветры, прыемна адчуваць падзякі і шчырасць землякоў, прыносіць ім радасць і добрыя навіны. Яна дзеліцца цяплом сваёй душы з вяскоўцамі і заўсёды з усмешкай сустракае новы дзень. Хваліць Святлану за адказнасць, уменне трымаць зносіны з людзьмі рознага ўзросту і начальнік участка паштовай сувязі Шуміліна Алеся Новікава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *