В память воина-интернационалиста Виктора Угневенка в Шумилино открыта мемориальная доска

Актуалии

У гонар усіх воінаў-інтэрнацыяналістаў
У гэтыя святочныя дні, калі адзначаецца юбілейная дата вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы ўспамінаем імёны воінаў, якія аддалі свае жыцці за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Успамінаем і тых, хто загінуў ужо ў мірны час, хто аддаў жыццё, выконваючы свой ваенны абавязак.
Газета пісала ў сакавіку бягучага года пра ўстаноўку мемарыяльнай дошкі ў гонар воіна-інтэрнацыяналіста, старшага лейтэнанта, кавалера ордэна Чырвонай Зоркі (пасмяротна) Віктара Іванавіча Угневёнка. У дзень вызвалення раёна, 23 чэрвеня, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка нашаму земляку.
Пранікнёныя словы і вершы, якія чыталі вядучыя і вучні СШ №2 г. п. Шуміліна пра інтэрнацыянальны доўг і мужнасць, гераізм і подзвіг, ствараюць кранальную атмасферу мітынгу. “Мы заўсёды будзем памятаць пра нашых землякоў, якія загінулі ў далёкім Афганістане. Гэтая дошка будзе помнікам не толькі старшаму лейтэнанту В. І. Угнявёнку, але і маёру А. М. Скобаву, прапаршчыку П. А. Чуркіну, малодшаму сяржанту І. К. Сакалову, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак”, — адзначыў у кароткай прамове ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі.
Р. К Юхневічус, аднапалчанін В. І. Угнявёнка, узгадаў тыя часы, расказаў пра баявую абстаноўку ў Афганістане, пра тое, як кожны дзень ператвараўся ў подзвіг. Лейтэнант Угневёнак быў камандзірам узвода, а значыць, ён заўжды быў разам са сваімі салдатамі, заўжды напера-дзе. Румас Канстанцінавіч выказаў шчырую падзяку за ўвагу, памяць і пашану да воінаў-афганцаў.
Пад урачыстыя гукі аркестра Р. К. Юхневічус разам з кіраўніком раённай арганізацыі воінаў-афганцаў М. А. Калянковічам адкрываюць мемарыяльную дошку. Да яе ўскладаюць кветкі старшыня раённага выканаўчага камітэта У. П. Куранны, старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, родныя В. І. Угневёнка, усе прысутныя.
Дошка ўмацавана на сцяне дома самай маладой вуліцы райцэнтра – завулку Угнявёнка. Новага дома, у якім поўна дзяцей, побач будуецца яшчэ адзін. Дзеці, а іх было многа на мітынгу, уважліва слухалі прамовы, а потым чыталі тое, што напісана на дошцы. Значыць, яны будуць ведаць пра подзвіг свайго земляка, ведаць і памятаць. І гэтая памяць застанецца самым лепшым помнікам В. І. Угневёнку і ўсім воінам.
Сяргей ПАЎЛАЎ. Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *