З вялікім святам — Днём Перамогі!

Актуалии Общество

З вялікім святам — Днём Перамогі!

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Дарагія землякі і госці Шуміліншчыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэта была перамога ў вайне, якая стала суровым выпрабаваннем народнага духу, воінскай доблесці і згуртавання. Немагчыма ацаніць веліч подзвігу, здзейсненага нашым народам.
Дзень Перамогі – гэта памяць сэрца, якую беражліва захоўвае кожная беларуская сям’я, гэта тое, што яднае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі.
Дарагія ветэраны!
Дзякуй вам за гераізм, мужнасць і доблесць, праяўленыя ў тыя суровыя гады, дзякуй за наша мірнае жыццё! Мы перад вамі ў неаплатным даўгу і зробім усё магчымае, каб навечна захаваць памяць пра загінуўшых, забяспечыць пакаленню пераможцаў годнае жыццё, трымаць раўненне на бацькоў і дзядоў! Няхай у гэты святы для ўсіх нас дзень клопат і падзяка блізкіх і знаёмых сагрэюць вас цяплом, сустрэча з роднымі і аднапалчанамі прынясе шмат радасных хвілін.
Шчыра жадаем усім шчасця, моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.                                       Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў № 36 ад 06.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *