В Добейском сельском клубе прошла встреча с детьми войны

Общество

У час вайны яны былі дзецьмі
У гонар 70-годдзя вызвалення Шумілінскага раёна і ўсёй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Дабейскім сельскім клубе 22 чэрвеня прайшла тэматычная вечарына.
Мы ўсёй сям’ёй прысутнічалі на сустрэчы з дзецьмі вайны, з ветэранамі працы. Тут сабраліся жыхары вёсак Войлавічы, Лялюгі, Горкі, Слабодка, Сосніна – яны выжылі ў той страшнай вайне і змаглі адрадзіць параненую зямлю, разбураныя дамы.
На сустрэчу прыйшлі Лідзія Баніфатаўна Лаўрыновіч (на здымку), Гера Фёдараўна Казлоўская, Мікалай Фаміч Валасюк, Валянціна Дзмітрыеўна Літвін, Ніна Сямёнаўна Мікуліч, Марыя Уладзіміраўна Скірман. У час вайны яны былі дзецьмі, перад іх вачыма і сёння стаіць жахлівы твар вайны.
Урыўкі з тэатральных пастановак выконваюць юныя артысты. Слухалі запісаныя ўспаміны дзяцей вайны Рыгора Афанасьевіча Гусарава, Юрыя Іосіфавіча Яйдзельскага, Ефрасінні Усцінаўны Галубовіч, Мікалая Георгіевіча Мікуліча, Пятра Данілавіча Вецелева. Гэтыя ўспаміны ўвойдуць у кнігу “Дабея. Жыві і помні”.
Арганізатарам сустрэчы сталі загадчыца мясцовай бібліятэкі А. М. Бубен, загадчыца клуба А. І. Леановіч, а таксама малады спецыяліст ААТ “Прыазёрны мір” Таццяна Іванова. Актыўна ўдзельнічалі і школьнікі.
Чым больш гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945, тым больш велічным уяўляецца подзвіг савецкіх людзей, якія разграмілі фашызм. Мы заўсёды будзем памятаць подзвіг бясстрашных герояў.
Георгій АРХІПАЎ, вучань 10 класа Шумілінскай раённай гімназіі.
Надрукавана ў №50 за 02.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *