Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі
Беларусь і 70-годдзем з дня вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі і лёсе беларускага народа. Ёсць глыбокі сэнс у тым, што ў гэты дзень у адзінае цэлае аб’яднаны «вызваленне» і «незалежнасць». Дзень Незалежнасці  – гэта сімвал дзяржаўнасці і нацыянальнага адзінства, пераемнасці традыцый і пакаленняў, сімвал нязгаснай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта даніна павагі многім пакаленням беларусаў, якія цаной вялікіх намаганняў і ахвяр заваявалі свабоду нашай Айчыны, аднавілі разбураную вайной народную гаспадарку, забяспечылі новыя вышыні і дасягненні ў сацыяльна-эканамічным развіцці.
Шчасця, здароўя, мірнага неба, дабрабыту ўсім вам і вашым родным, святочнага настрою, дабра і поспехаў на карысць нашай Радзімы!
Раённы выканаўчы камітэт.                 Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №50 за 02.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *