В День информирования руководство Шумилинского района провело встречи в школах

Актуалии Власть Общество

У. П. Куранны: “Я хачу, каб вы вярнуліся ў раён”
На мінулым тыдні ў раёне прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з вучнямі і педагогамі школ раёна. Група № 1 пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама У . П. Кураннога правяла сустрэчу ў СШ №1. Стаяла задача пазнаёміць моладзь са здабыткамі і дасягненнямі рэгіёна, расказаць аб праблемах, зарыентаваць у выбары будучай прафесіі.
“Я хачу, каб вы вярнуліся ў раён”, — задаў накірунак гутарцы Уладзімір Пятровіч, адкрываючы сустрэчу. Ён шмат гаварыў пра тыя спецыяльнасці, у якіх адчувае неабходнасць рэгіён, пра магчымасці, якія адкрываюцца перад кваліфікаванымі, адказнымі спецыялістамі, сапраўднымі прафесіяналамі.
Старшыня райвыканкама шчыра дзяліўся з моладдзю сваімі планамі, расказаў, што сёлета раён паставіў сабе высокую планку: павя-лічыць вытворчасць працы ў два разы. Гэта дасць магчымасць рэалізаваць запланаванае па добраўпарадкаванні райцэнтра і вёсак, асфальтаванні дарог, будаўніцтве ліўневай каналізацыі. Будуць працягвацца работы па рамонце школы мастацтваў, раённай бальніцы, будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу і многае іншае. У тым ліку і капітальны рамонт СШ №1, на які ўжо патрачана нямала.
Галоўная задача, якая стаіць перад кіраўніцтвам раёна, – павышэнне дабрабыту людзей. Уладзімір Пятровіч не хаваў сваёй незадаволенасці невысокай сярэдняй зарплатай па раёне, абяцаў рабіць усё магчымае, каб узровень жыцця шумілінцаў рос. Заўважыў, што ўжо сёння некаторыя прадпрыемствы, у тым ліку і сельскагаспадарчыя, прапануюць сваім работнікам зарплату ў пяць мільёнаў рублёў і вышэй, а значыць, неабходнасць ехаць за межы раёна і нават рэспублікі, каб зарабіць грошай, адпадае. На гэта і нацэльваў старшакласнікаў Уладзімір Пятровіч. Ён гаварыў пра важнасць мадэрнізацыі вытворчай сферы, пра стварэнне новых прадпрыемстваў, адкрыццё новых рабочых месцаў – пра ўсё тое, што робіцца і бу-дзе рабіцца дзеля паляпшэння эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне, для таго, каб Шуміліншчына працвітала, была прывабнай для жыцця.
Найперш важна як мага эфектыўней скарыстаць выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Шуміліна, а значыць, варта ўсе сілы кінуць на развіццё прыдарожнага сэрвісу: пабудаваць годную гасцініцу, кафэ, сам горад зрабіць прыгожым, каб Шумілін-шчына набыла па-сапраўнаму еўрапейскае гучанне. Пакуль, грошы едуць міма нас, са шкадаваннем канстатаваў кіраўнік раёна.  Пра прыцягненне інвестыцый у раён, пра стварэнне вытворчасці па выпуску пластыкавай тары, пра новыя прадпрыемствы па дрэваапрацоўцы і нават па вырабу кавы – пра ўсё гэта вёў зацікаўленую гутарку з будучымі кіраўнікамі і работнікамі гэтых  прадпрыемстваў У. П. Куранны.
Кіраўнік раёна па-бацькоўску настаўляў хлопцаў і дзяўчат весці прыстойны лад жыцця, берагчы сваё здароўе, добрае імя, старанна вучыцца. Здараецца, што памылкі, зробленыя ў  маладосці, перакрэсліваюць далейшыя жыццёвыя планы, перасцерагаў Уладзімір Пятровіч.
Магчымасць выказацца, зацікавіць менавіта сваёй сферай была ў кожнага члена групы, а таксама ў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый. Дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлоў, у прыватнасці, расказаў пра прэферэнцыі, прадугледжаныя для маладых спецыялістаў, звярнуў асаблівую ўвагу моладзі на тое, што сёння ў распараджэнні работнікаў сельскай гаспадаркі высокасучасная тэхніка, якая не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што было яшчэ некалькі год назад. Сёння сітуацыя ў сельскай гаспадарцы рэзка змянілася. У гэтай сувязі кіраўнік раёна прапанаваў наладзіць для вучняў шэраг экскурсій у перадавыя гаспадаркі вобласці. Галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў падзяліўся праблемай вострага недахопу медыцынскіх кадраў, арыентаваў моладзь абіраць менавіта гэты шлях, расказаў, што ўсім маладым медыкам, прыехаўшым у раён, выдзяляецца жыллё.
На сустрэчу са старшакласнікамі былі запрошаны і прадстаўнікі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, якія расказалі пра сваю ўстанову, пра перспектывы, якія раскрываюцца перад яе студэнтамі. У тым ліку і пра магчымасць стажыравацца ў Германіі.
Старшакласнікам прапаноўвалі вывучыцца на прадаўца ці эканаміста, пажарнага ці міліцыянера, урача ці камбайнера – галоўнае, каб свае веды і ўменні яны прымянілі на карысць роднага Шумілінскага раёна. У. П. Куранны адзначыў, што гэта мерапрыемства адкрывае шэраг падобных сустрэч з вучнямі і педагогамі па ўсім раёне. І наогул, ён заўжды нацэльвае кіраўнікоў прадпрыемстваў штомесяц бываць у школах. А каб замацаваць маладых за раёнам, трэба больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці мэтавых накіраванняў.
А па водгуках, якія з’явіліся на сайце раённай газеты “Герой працы” ў інтэрнэце, можна меркаваць, што школьнікі знайшлі гэта мерапрыемства карысным для сябе, былі ўсцешаныя ўвагай да сябе кіраўніцтва раёна.  Макс: “Вельмі карысная сустрэча. Група гасцей – моцная! Вучні і іх педагогі мелі магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам раёна, наладзіць узаеміны. Такія сустрэчы неабходна праводзіць рэгулярна. Стаўлю “+” арганізатарам дадзенага мерапрыемства”.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Прафесій багата, выбірай тую, што па душы
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай правяла  сустрэчу з вучнямі выпускных класаў Обальскай СШ. Не прамінулі пагутарыць з вучнёўскай моладдзю адказныя работнікі ЖКГ, Обальскага керамічнага завода, аховы здароўя, ААТ “Лаўжанскае”,  Обальскага сельвыканкама.
Гаворка вялася вакол выбару прафесіі вучнямі выпускных класаў (іх у школе без малога 60). Дырэктар школы А. М. Штокін пасля  ўступнага слова запрашае да размовы кіраўніка групы І. М. Новікаву. Ірына Мікалаеўна акцэнтавала ўвагу вучняў і класных кіраўнікоў выпускных класаў на важнасці тэмы гаворкі: ад таго, ці правільным будзе выбар, залежыць, шчасліва ці не вельмі складзецца само жыццё. Таму трэба сем разоў адмераць, перш чым  раз адрэзаць.
На прафесію настаўніка нацэльвае вучняў намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама В. М. Саковіч. Прафесія цікавая, творчая, хаця і нялёгкая. Дарэчы, з настаўнікамі вучні сустракаюцца кожны дзень, таму не трэба іх пераконваць, галоўнае – выбраць гэтую прафесію па клічу свайго сэрца. Без сувязі, асабліва ў наш век новых тэхналогій, не абысціся – перакананы начальнік РВЭС Ю. Р. Маскалькоў. Ніяк не абысціся  чалавеку без самага неабходнага – без вады, без цяпла, без рамонту жылля.  Ад імя кіраўніцтва мясцовага аддзялення УП ЖКГ  выступіў У. В. Кляўчыхін, які параіў спыніць свой выбар на прафесіі, звязанай з аказаннем камунальных паслуг насельніцтву.
На сустрэчы  была таксама засяроджана ўвага на  прафесіях журналіста, выратавальніка, медыка, работнікаў гандлю, сельскай гаспадаркі, міліцыі. Намеснік дырэктара ОКЗ па ідэалогіі Н. В. Будневіч спынілася на прафесіях, якія патрэбны прадпрыемству ў нялёгкі час станаўлення.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *