Нотариус — профессия женская

Закон Общество

Натарыус – прафесія жаночая
У першую нядзелю снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць юрысты. Нягледзячы на тое, што слова “юрыст” – мужчынскага роду і не прадугледжвае жаночых варыянтаў, юрыстамі ўсё часцей становяцца жанчыны. Ва ўсялякім выпадку ў натарыяце вобласці з упэўненасцю могуць так сцвярджаць, бо тут на ўсіх натарыусаў – толькі адзін мужчына.
Вось і наша дзяржаўная натарыяльная кантора прадстаўлена на сённяшні дзень трыма жанчынамі: выконваючай абавязкі дзяржаўнага натарыуса Аленай Генадзьеўнай Кашпар (у юрыспрудэнцыі больш за 10 год, закончыла юрфак ВДУ), дзяржаўным натарыусам Анжэлай Умронаўнай Хасратавай (у натарыяце 9 год, закончыла юрфак Таджыцкага дзяржаўнага універсітэта) і кансультантам Наталляй Сяргееўнай Шніпавай (у натарыяльнай канторы працуе 2 гады, закончыла юрыдычны факультэт ВДУ).
Такім саставам і рашаюць натарыусы ўсе ўскладзеныя на іх абавязкі. А іх нямала: засведчанні дагавораў, даверанасцей, завяшчанні, спадчынныя справы, засведчанні сапраўднасці подпісаў і г. д. Толькі за гэты год натарыусы засведчылі больш за 150 дагавораў адчужэння нерухомасці, больш за дзве сотні спадчынных спраў, шмат згодаў на выезд дзяцей і даверанасцей на атрыманне пенсій.
Работнікі дзяржаўнай натарыяльнай канторы рэгулярна па графіку выяжджаюць аказваць юрыдычныя паслугі насельніцтву ў аграгарадкі (пры наяўнасці трох заявак) і г. п. Обаль (па пятніцах пры наяўнасці пяці заявак). Натарыяльная кантора працуе па прынцыпу “аднаго акна” – чалавеку неабходна пры звароце мець з сабой толькі пашпарт, астатнія дакументы запытваюць натарыусы.
Самы насычаны перыяд ў натарыусаў – лета, час водпускаў, і пачатак восені. Актывізуецца народ і перад новым годам, стараецца вырашыць неадкладныя запланаваныя справы.
Надрукавана ў №94 ад 3.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *