На улицах Шумилино ставятся новые заборы

Край шумілінскі Общество

І будзе новая агароджа
Кожны дзень на вуліцах нашага горада ставяць новую агароджу. За яе  ў адказе работнікі УП ЖКГ і райбыткамбінату.
Кіпіць работа ўздоўж вуліц Піянерскай і 1-й Энгельса. Гэта рупіцца брыгада камунгасу. Хлопцы акуратна згружаюць з прычэпа пліты агароджы. “Раз, два, узялі!” –  па камандзе ставяць верхнюю частку на ніжнюю. Атрымліваецца суцэльная “сцяна”.
“Кожны дзень мы вырабляем па 25-30 пліт агароджы, –  кажа майстар-будаўнік УП ЖКГ С. Д. Бандарэнка. – На складзе вялікага запасу няма – кожны дзень нашы рабочыя працуюць на вуліцах горада. Толькі вось сёння далі заяўку на 70 верхніх частак”.
Уздоўж аўтадарогі Віцебск-Полацк ставяць бетонную агароджу работнікі райбыткамбінату. “Тэхналогія вырабу бетоннай агароджы такая, што партыя гатова толькі за 12 дзён, – расказаў дырэктар КУП БАН В. П. Бабічаў. – Але ў нас ёсць невялікі запас, і за гэты месяц плануем паставіць трыста метраў агароджы”.
P.S. На вуліцах часта можна пабачыць паламаныя бетонныя агароджы. Вандалаў, як паказвае жыццё, нямала. Толькі ў гэтым годзе зарэгістравана каля дзясятка такіх выпадкаў, расказалі карэспандэнту раённай газеты супрацоўнікі РАУС. Як правіла, “бамбілаў” робіць алкаголь – тады многім і мора па калена. Але потым прыходзіцца горка разлічвацца за такі ўчынак: на чалавека складаецца адміністрацыйны пратакол ці заводзіцца крымінальная справа. У апошнім выпадку чалавеку пагражаюць грамадскія работы або штраф, або арышт да трох месяцаў. Да таго, трэба кампенсаваць нанесеную шкоду.
Лідзія РУМЯНЦЕВА.
Надрукавана ў №52 ад 11.07.2014 г.



4 комментария по теме “На улицах Шумилино ставятся новые заборы

  1. Технология ужасная, эти заборы не выдерживают никакой критики. Пористый не армированный бетон который сам лопается и проваливается внутрь уже через год установки. А сколько дорогой фасадной краски надо на покраску этого «добра». Столбы заливаются бетоном по минимуму и их косит уже через год от мороза. Даже обычный деревянный штакетник отстоял бы гораздо дольше.

  2. ПРОИЗВОДСТВО ДАННОГО ЧУДА ПМК-70.А НАШИ ЛЮДИ СДЕЛАТЬ ЛУЧШЕ ПРОСТО НЕ МОГУТ.НУЖНО ПРОСТО ДОБАВЛЯТЬ ЦЕМЕНТ,НО ОТКУДА ЭТО ЗНАТЬ НАШИМ «СТРОИТЕЛЯМ» И ЕСЛИ МОЖНО РЕДАКЦИЯ ОЗВУЧЬТЕ ХОТЬ ОДНОГО, КОГО ПРИВЛЕКЛИ К ОТВЕТСТВЕННОСТИ НАШИ «ОРГАНЫ» ЗА ПОВРЕЖДЕНИЯ ДАННЫХ «ШЕДЕВРОВ».ПОЗЖЕ ПОКРАСЯТ ПМКОВСКОЙ КРАСКОЙ И ВСЁ,БАБКИ ОТМЫТЫ, РАБОТА ВЫПОЛНЕНА..А КАК БУДЕТ СТОЯТЬ ОБСУДЯТ НА СЛЕДУЮЩЕЙ СЕССИИ НЕ ТУНЕЯДЦЫ

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *