И инвалидам на Святки не сидится

Культура Общество

Са Снягуркай і баянам

Председатель районной организации Белорусского общества инвалидов Л. Нагибова с работниками отдела культуры

З 7-га па 18-е студзеня праваслаўныя адзначаюць Святкі ці Каляды, у час якіх яны віншуюць адзін аднаго, жадаюць здароўя і шчасця. Вось і работнікі аўтаклуба аддзела культуры райвыканкама  разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібавай у пярэдадзень Старога Новага года адправіліся віншаваць інвалідаў Шуміліна і Светласельскага сельсавета. Аб’ехалі дзесяць сем’яў, спявалі і танцавалі, не скупіліся на шчодрыя пажаданні. Ад вясёлых гукаў баяна, на якім граў Дзед Мароз (Алег Ткачоў), усмешак Снягуркі (Аксаны Аўчыннікавай) і вясёлага Зайца (Ліліі Барадзёнак) ствараўся добры настрой.
Пасля такіх віншаванняў у рэдакцыю завітала старэйшына вёскі Засіннікі Лілія Халімонаўна Бабкова і шчыра прасіла праз раённую газету падзякаваць усім артыстам за ўважлівасць, святочны настрой і пажадаць ім добрага здароўя і шчасця.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №4 ад 18.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *