К благотворительной акции «Соберём портфель первокласснику» присоединился коллектив Обольского керамического завода

Новости Общество

У цэнтры ўвагі – шматдзетныя сем’і

Стала добрай традыцыяй, што да Дня ведаў на Обальскім керамічным заводзе адміністрацыя і прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства дапамагаюць шматдзетным сем’ям і першакласнікам.

«У нас на заводзе працуюць бацькі дзевяці мнагадзетных сем’яў, – расказвае намеснік дырэктара ОКЗ Васіль Серафімовіч. – Да новага навучальнага года яны атрымаюць па адной базавай велічыні на кожнае дзіцяці, якое вучыцца. Грошы ім паступяць на картку ў пачатку верасня. Гэта робіцца спе-цыяльна, каб бацькі змаглі дакупіць неабходныя для вучобы рэчы». Таксама мнагадзетныя сем’і атрымаюць па адной базавай велічыні ад прафсаюзнай арганізацыі.

«Наша прафсаюзная арганізацыя традыцыйна ўдзельнічае ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Збяры партфель першакласніку», – адзначае старшыня пярвічкі Алеся Серафімовіч. – Сёлета ў нашых работнікаў тры першакласнікі, гэтыя сем’і ад прафсаюза атрымаюць па дзве базавыя велічыні».

Да ліку мнагадзетных бацькоў Обальскага керамічнага далучылася і інжынер-праграміст Марына Ялен-ская, якая нядаўна выйшла на работу пасля водпуску па доглядзе за дзіцяці. Марыну і трох яе сыноў павіншавалі Васіль Серафімовіч і Алеся Серафімовіч, маці атрымала кветкі, а дзеці – памятныя падарункі. Асабліва даспадобы прыйшоўся падарунак – керамічны сувенір – чатырохгадоваму Паўлу, які адразу адрэгаваў:
–  Клас! Гэта тое, што робяць там, дзе маці працуе.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *