5 человек позвонили на «прямую линию» в райисполком

Общество Президент

Нельга хлусіць людзям
12 лістапада па даручэнні кіраўніка раёна “прамую лінію” і прыём грамадзян праводзіў намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў. Са сваімі просьбамі і праблемамі ў райвыканкам звярнуліся пяць чалавек.
На асабісты прыём прыйшлі дзве жыхаркі райцэнтра. Адна з жанчын паскардзілася на тое, што з красавіка не можа ўрэгуляваць з суседкай спрэчнае пытанне пры правядзенні газіфікацыі свайго дома. Жанчыне растлумачылі парадак дзеянняў у сітуацыі, якая склалася, параілі, што рабіць. А вось другая папрасіла дапамагчы накіраваць дарослага сына ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Мужчына спіўся, выносіць з дому і прапівае прадукты, рэчы, жыве фактычна на пенсію маці. Пытанне для разгляду і прыняцця дзейсных мер накіравана медыкам і ў РАУС.
Першы тэлефонны званок быў з г. п. Обаль ад жыхароў дома № 15 па вуліцы Першамайскай – у падвале дома поўна вады і каналізацыйных сцёкаў, таксама паскардзіліся на непарадак з гарачым водазабеспячэннем. Дарэчы, пра праблему з гарачай вадой улады ведаюць і займаюцца яе рашэннем. Ужо закуплена неабходнае абсталяванне, вядзецца падрыхтоўка да яго мантажу. Алег Пятровіч адрасаваў пытанні кіраўніцтву УП ЖКГ.  За два тыдні, пакуль дазваляе надвор’е,  неабходна зманціраваць новы бойлер і забяспечыць водаадвядзенне з падвала жылога дома.
З вёскі Андрэева патэлефанавалі з просьбай дапамагчы атрымаць грошы за здадзенае ў “Лаўжанскае” яшчэ ў ліпені  цяля. Галоўны бухгалтар гаспадаркі паведаміла:  разлікі вядуцца па чарзе,  гаспадарка разлічылася за чэрвеньскіх цялят і ў бліжэйшы час заплаціць людзям за ліпеньскіх.
Але высветлілася, што спецыяліст увяла намесніка старшыні райвыканкама ў зман: строгай чаргі не існуе, ёсць даўгі за чэрвень, хаця некаторыя ўжо атрымалі грошы за цялят, здадзеных у ліпені. Галоўны бухгалтар спрабавала апраўдвацца: да ёсць такія выпадкі, калі больш “гарластыя” ды настойлівыя атрымліваюць грошы па-за чаргі. “Нельга хлусіць людзям. Калі ўстанавілі чаргу, дык трэба строга яе прытрымлівацца,” – заўважыў А. П. Быкаў.
Наступнае пытанне даволі набалелае: адвядзенне вады з дваровых тэрыторый дамоў па вуліцы Юбілейнай (у раёне д/с №2) і іх добраўпарадкаванне. Алег Пятровіч патлумачыў, што без уладкавання ліўневай каналізацыі пазбавіцца ад падтаплення дамоў у гэтым мікрараёне будзе немагчыма. Праект “ліўнёўкі” гатовы, ёсць планы пачаць яго рэалізацыю ў 2015 годзе. Пасля гэтага дваровыя тэрыторыі абавязкова  будуць добраўпарадкаваны.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 88 ад 14.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *