Участники международного велопробега отдали дань памяти воинам, погибшим за освобождение Шумилинщины

Актуалии Общество

Велапрабег па месцах баявой славы
У панядзелак, 7 ліпеня,  брацкія могілкі ў гарадскім парку райцэнтра наведалі ўдзельнікі міжнароднага велапрабегу. Яны ўшанавалі памяць загінуўшых салдат хвілінай маўчання.
Велапрабег стартаваў у горадзе Урупінску, што ў Расійскай Федэрацыі. Узначальвае яго начальнік аддзела маладзёжнай палітыкі адміністрацыі Урупінска Вераніка Афоніна.
“Наш велапрабег прысвечаны Перамозе савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, – расказала Вераніка. – На веласіпедах мы падарожнічаем кожны год. Пабывалі ў многіх гарадах, гістарычных месцах былога Савецкага Саюза. І сёлета, у сёмую нашу паездку, мы вырашылі наведаць Беларусь. Ведаем, што ў вас сёлета Год гасціннасці, што вы святкуеце 70-годдзе вызвалення краіны ад нямецка-фашысціх захопнікаў. А многія нашы землякі ваявалі ў Віцебскай і Мінскай абласцях, многія тут і загінулі”.
У велапрабегу ўдзельнічаюць  пяцьдзясят чалавек. Гэта людзі розных прафесій і ўзростаў. Самым малодшым – па чатырнаццаць гадоў. Усіх падарожнікаў аб’ядноўвае цікавасць да краязнаўства, да гісторыі роднага краю і суседніх дзяржаў.
Як расказалі вандроўнікі, у дзень яны пераадольваюць па сто кіламетраў. Сярод веласіпедыстаў ёсць і такія, хто падарожнічае кожны год. А для некаторых гэты паход першы. Да 24 ліпеня велатурысты з Урупінска наведаюць Глыбокае, Мосар, Мядзель, Мінск і іншыя гістарычныя месцы Беларусі, пабываюць на многіх месцах баявой славы. “Абавязкова заедзем у Хатынь, – кажа Вераніка Афоніна. – Паклонімся гэтаму святому месцу, пра якое многія з нас ведаюць толькі па кнігах”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №52 ад 11.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *