З юбілеем, наша маленькая радзіма – Шумілінскі край! З юбілеем, родная Шуміліншчына!

Актуалии Край шумілінскі Официально

З юбілеем, наша маленькая радзіма – Шумілінскі край!
З юбілеем, родная Шуміліншчына!

17 ліпеня – знамянальная юбілейная дата для нашага раёна – 90-годдзе з дня яго заснавання.
Наш Шумілінскі край мае сваю гісторыю, багатую на розныя падзеі.
Шмат розных выпрабаванняў выпала на долю нашых землякоў. Шуміліншчына актыўна ўключылася ў калектывізацыю, рашуча ўстала на абарону сваёй роднай зямлі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, самааддана працавала пасля ваеннага ліхалецця, адраджаючы  з руін народнагаспадарчы комплекс раёна.
Дарагія землякі!
Мы ганарымся сваёй гісторыка-культурнай спадчынай, незвычайнай жывапіснай прыгажосцю куткоў прыроды нашага раёна, цудоўнымі людзьмі, якія жывуць і працуюць у раёне і славяць нашу шумілінскую зямлю. Кожны чалавек заслугоўвае словы вялікай удзячнасці за працу, за любоў і клопат, укладзеныя ў агульную справу развіцця эканомікі нашага раёна, за прафесіяналізм і цярпенне.
Паважаныя жыхары раёна!
Ад усёй душы прыміце шчырыя віншаванні і самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, аптымізму, добрага настрою, поспехаў і ўдачы ў працы і вучобе, шчасця і дабрабыту ўсім, міру, дабра і згоды ў сем’ях!
Паважайце свой родны край! Няхай у нашым родным доме заўсёды будзе ўтульна і камфортна.
З днём нараджэння, наша маленькая радзіма – Шумілінскі край!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №53 ад 15.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *