Хотите разорвать трудовой договор?

Закон Официально

Скасаванне кантракта па ініцыятыве работніка
Кантракт з’яўляецца тэрміновым працоўным дагаворам, які заключаецца не менш чым на 1 год і не больш чым на 5 год. Датэрміновае спыненне кантракта і звальненне работніка па яго ініцыятыве магчыма толькі са згоды наймальніка.
Калі ж такое пытанне добраахвотна паміж работнікам і наймальнікам не вырашаецца, патрабаваць ад наймальніка датэрміновае скасаванне кантракта работнік мае права толькі пры наяўнасці ў яго ўважлівых прычын, прадугледжаных заканадаўствам.
Так, згодна з арт. 41 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрміновы працоўны дагавор (у тым ліку і кантракт) падлягае скасаванню датэрмінова па патрабаванні работніка ў наступных выпадках:
хвароба ці інваліднасць работніка, якія перашкаджаюць выкананню работы па працоўным дагаворы (кантракце);
парушэнне наймальнікам заканадаўства аб працы, калектыўнага ці працоўнага дагавора (кантракта);
па іншых уважлівых прычынах.
Да “іншых уважлівых прычын” адносяцца, напрыклад, выхад на пенсію, змяненне месца жыхарства, неабходнасць догляду за хворымі членамі сям’і і інш. Уважлівасць прычын датэрміновага спынення кантракта па ініцыятыве работніка ў кожным выпадку ацэньвае наймальнік.
У выпадку нязгоды наймальніка на звальненне па вышэйуказаных прычынах работнік мае права звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках і (ці) ў суд.
Пры задавальненні патрэб ісца аб датэрміновым скасаванні кантракта па арт. 41 ПК дата спынення працоўных адносін вызначаецца судом у залежнасці ад фактычных абставін справы.
Хочацца адзначыць, што да вынясення судом рашэння аб датэрміновым скасаванні кантракта ісцец не мае права спыняць работу, паколькі такое спыненне можа стаць падставай для звальнення работніка за парушэнне працоўнай дысцыпліны.
К. УНУКОВІЧ, суддзя суда Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *