Комендантский час для подростков. После 23.00 на улицу без взрослых нельзя.

Закон Молодёжь Общество

Ці можна падлетку вечарам на вуліцу?
У арт. 17.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях “Невыкананне абавязкаў па суправаджэнні або забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ў начны час па-за жыллём” ўнесены дапаўненні, якія ўступілі ў сілу з 5 верасня.
Невыкананне бацькамі або асобамі, іх замяняючымі, абавязкаў па суправаджэнню непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў або па забеспячэнні яго суправаджэння непаўналетняй асобай ў перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да двух базавых велічынь.
Тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, вядуць да штрафу ў памеры ад двух да пяці базавых велічынь.
У Законе Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх” гаворыцца, што непаўналетнія ва ўзросце да 16 гадоў не могуць знаходзіцца ў перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін на вуліцы без суправаджэння бацькоў, апекуноў, папячыцеляў або без  суправаджэння па іх даручэнню паўналетніх асоб.
Супрацоўнік органаў унутраных спраў, які убачыў позна вечарам  непаўналетняга,  устанаўлівае яго прозвішча і імя, дату нараджэння, даныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства яго бацькоў, апекуноў або папячыцеляў і перадае ім непаўналетняга. У выпадку, калі бацькоў ці апекуноў знайсці не ўдалося, дзіця дастаўляецца ў сацыяльна-педагагічны цэнтр па месцы знаходжання або жыхарства непаўналетняга. Пры гэтым супрацоўнік органаў унутраных спраў складае акт. Прычым, дзіця павінна быць перададзена (бацькам, апекунам ці ў сацыяльна-педагагічны цэнтр)  на працягу трох гадзін пасля таго, як яго знайшлі.
А. СЕЛЯЗНЁВА, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
Надрукавана ў №72 ад 11.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *