– на прыёме «Чайка-7», слухае Аляксей Шамшура

Актуалии Людзі і лёсы

– на прыёме «Чайка-7»,
слухае Аляксей Шамшура

–  На прыёме “Чайка-7”. Дакладваю аператыўную абстаноўку.
Голас дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксея Шамшуры гучыць выразна і гучна.
Ва ўзбраенні ў дыспетчара не толькі рацыя і тэлефон, але і інтэрнэт. З яго дапамогай Аляксей Шамшура перадае ў вобласць звесткі пра колькасць машын у баявым разліку, пра расстаноўку сіл у выпадку надзвычайных сітуацый. Дзякуючы вялікім магчымасцям спецыяльных электронных праграм, дыспетчар падае схему пабудовы, якая загарэлася, паведамляе пра самыя блізкія і лепшыя пад’язныя шляхі да яе.
Дыспетчар прымае тэлефанаграмы пра розныя надзвычайныя здарэнні, паведамляе пра іх у бліжэйшыя падраздзяленні РАНС, у выпадку пажараў каардынуе дзейнасць сваіх калег. Гэта значыць, “вядзе разведку па тэлефоне і падказвае дарогу”.
Практычна кожнае лета за 17 гадоў работы ў аддзеле дыспетчар Аляксей Шамшура прымае паведамленні ад тых, хто заблудзіў у лесе. “Добра, што цяпер ва ўсіх мабільныя тэлефоны, дык кожны можа расказаць, дзе ўваходзіў у лес і прыкладна ў які бок пайшоў, – кажа Аляксей. – Вось так і трымаем сувязь па тэлефоне, падба-дзёрваем людзей, вучым прыслухоўвацца і выходзіць на трывожныя сігналы пажарных машын”.
А наогул Аляксей Шамшура спакойны і вытрыманы. Не ў яго  правілах панікаваць і  без прычыны расстройваць людзей. Гэтаму вучыў бацька Мікалай Пятровіч, былы начальнік дзяржпажнагляду. Думаецца, выбар прафесіі Аляксея не выпадковы – гэта бацька параіў сыну прайсці школу мужнасці ў РАНС.
І сын не падводзіць. “Аляксей Шамшура – надзейны  і вопытны работнік, – кажа начальнік РАНС А. І. Сасновіч. – Ён умее заспакоіць людзей і навучыць, як весці сябе ў надзвычайных сітуацыях.”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 25.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *