25 чэрвеня – Дзень моладзі

Актуалии Молодёжь Новости

25 чэрвеня – Дзень моладзі

Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў
шчыра віншуюць маладое пакаленне Шуміліншчыны з Днём моладзі – святам юнацтва, нястомнай энергіі і аптымізму!
Моладзь заўсёды была і застаецца найбольш актыўнай часткай грамадства, пастаянна імкнецца да новага і прагрэсіўнага, умее адстойваць свае погляды і прынцыпы, захоўваць традыцыі старшага пакалення. Маладое пакаленне – гэта будучыня раёна і яго дзелавы патэнцыял.
Мы ганарымся дасягненнямі юных землякоў, чые таленты, працоўныя поспехі і мэтанакіраванасць праслаўляюць наш Шумілінскі раён. Вашы веды, энергія, уменне дапамогуць вам рэалізаваць свае творчыя здольнасці, дабіцца поспехаў у жыцці і быць дастойнымі грамадзянамі Айчыны.
Смела бярыце ініцыятыву, працуйце энергічна на карысць нашага раёна і дзяржавы, рэалізуйце жыццёва важныя мэты, заставайцеся пазітыўнымі, імкніцеся да новых перамог і дасягненняў у вучобе і прафесійнай дзейнасці, працягвайце добрыя традыцыі,  якія склаліся ў раёне.
Жадаем вам поспехаў ва ўсіх вашых добрых пачынаннях, дабрабыту, любві, міру і цяпла, веры ў свае сілы, упэўненасці ў заўтрашнім дні, ажыццяўлення самых добрых надзей і дасягнення акрэсленых мэт,  жадаем адданых  сяброў, удачы і добрага настрою!

Надрукавана ў №48 ад 23.06.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *