З 1 па 30 красавіка ў Шумілінскім раёне абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні

Актуалии Новости

Навядзем парадак у гарадах і вёсках

З 1 па 30 красавіка ў раёне абвешчаны месячнік па добраўпарадкаванні.

У Год малой радзімы, які сёлета праходзіць у нашай краіне, асаблівая ўвага надаецца навядзенню парадку ў гарадах, пасёлках, аграгарадках і вёсках.
Кожны гараджанін і вясковец можа ўнесці свой пасільны ўклад і зрабіць прыгожым свой дом, двор, вуліцу. Кожны можа пасадзіць дрэва і разбіць клумбу ці газон, стварыць дэкаратыўную кампазіцыю.
Гаспадарам прыватных сядзіб трэба навесці парадак на падворку і каля яго, пры неабходнасці адрамантаваць і пафарбаваць агароджу, фасад дома.
На працягу месяца будуць праводзіцца рэйды-агляды санітарнага стану вуліц і двароў, сядзіб, выкарыстання зямельных участкаў у населеных пунктах раёна.
У ходзе суботнікаў і санітарных дзён, якія пройдуць у красавіку ў рамках месячніка, трэба навесці парадак на вуліцах населеных пунктаў, добраўпарадкаваць грамадзянскія і вайсковыя могілкі, помнікі, прыбрацца ў парках і скверах, іншых зялёных насаджэннях, ліквідаваць несанкцыянаваныя сметнікі ў населеных пунктах і лясах, уздоўж дарог. Неабходна прыбраць тэрыторыі прадпрыемстваў і арганізацый, навесці парадак на замацаваных плошчах. Зараз склаліся спрыяльныя ўмовы надвор’я для пасадкі дрэў і кустоў, планіроўкі пад пасадкі кветак.
Зробім прыгожымі і ўтульнымі нашы гарады і вёскі!
Надрукавана ў №27 ад 05.04.2019 г.