Старшы лейтэнант Воранаў

Закон Край шумілінскі Общество

Старшы лейтэнант Воранаў
Вячаслаў Воранаў шчыра прызнаецца, што работа ў органах унутраных спраў імпанавала яму яшчэ з юнацтва. Ведаў, што дапамагаць людзям – гэта пачэсна.  І мэтанакіравана ішоў да сваёй мары: у Санкт-Пецярбурзе закончыў інстытут знешнеэканамічных сувязяў, эканомікі і права, атрымаў спецыяльнасць “юрыст”.
Вось ужо пяць гадоў Вячаслаў Воранаў працуе ў РАУС. Працуе так, што калектыў адзінагалосна вылучыў яго на раённую Дошку гонару. “Ён стараецца, а галоўнае – у яго гараць вочы, – кажа пра свайго работніка намеснік начальніка міліцыі А. Ю. Арлоў. – Малады, ініцыятыўны, поўны сіл і энергіі, ён перажывае за справу і працуе лепш за іншых”.
Вячаслаў спачатку быў  участковым інспектарам, а цяпер выконвае абавязкі началь-ніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. У мінулым годзе В. Воранаву прысвоена званне старшага лейтэнанта.  Ён арганізуе работу ўчастковых, усяляк дапамагае ім, у адказе за прафілактыку правапарушэнняў і забеспячэнне парадку на розных масавых мерапрыемствах.
Вячаслаў Воранаў ніколі не пройдзе міма таго, хто трапіў у бяду, ён адрэагуе на бойку ці хуліганства. Нават калі ў водпуску ці на выхадным, нават ноччу. Гэта пра такіх работнікаў кажуць: у міліцыянераў выхадных не бывае.
Пытаемся, што сёння хвалюе маладога работніка РАУС. “Не ідуць да нас хлопцы на працу.  А дарэмна.  Цікавая работа і галоўнае, ведаеш: ты патрэбны людзям”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №56 ад 25.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *