Снег. Мары збываюцца

Общество

Снег. Мары збываюцца
Як жа мы перад Новым годам прасілі снегу! Вось бы лёгкі марозец ды снегу б – дасылалі мы жаданне ў космас. І жаданне збылося! Неба пачула нас, шчодрай жменяй сыпанула нам пушыстага сняжку.
Чаму ж так мала радасці на тварах? Нябесны дар ацанілі толькі дзеці, а дарослыя, як заўсёды, незадаволеныя. Ідуць вунь, бурчаць, што ісці цяжка па нячышчанай дарозе, што месца мала на дарозе і людзям і машынам, што столькі снегу ўжо ніхто і не прасіў.
Чалавечая натура, здаецца, працэнтаў на восемдзесят складаецца з незадаволенасці, і чым чалавек старэй, тым гэты працэнт больш. Ну, сапраўды, цеснавата было ў аўторак раніцой на нашай вуліцы Луначарскага, асабліва на яе брыкецкім ўчастку. Снег “запячатаў” адзіны вузенькі тратуарчык, людзі і машыны двума суцэльнымі патокамі паціху прасоўваліся ў намечаных накірунках. А тут яшчэ з прылягаючых вулачак пачалі падцягвацца адчайныя веласіпедысты. Наіўныя, яны выцягнулі свае прывычныя ровары, валаклі іх да цэнтральнай вуліцы, думалі, зараз сядуць і паедуць. Ага, паехалі! Пацягнулі яны свае “велікі” далей (не вяртацца ж дадому), упіхваючыся ў агульную слабарухомую незадаволеную масу.
А чым тут быць незадаволеным? Вядома, для электрыкаў, дарожнікаў і іншых спецслужбаў гэта выпрабаванне, экзамен. Але, будзем спадзявацца, яны гэты экзамен вытрымаюць. Дзе-нідзе і мы ўсе дапаможам. Хіба беларусаў павінен палохаць снег?
Таму давайце радавацца снегу, пакуль ён не растаяў, радавацца таму, што нашы жаданні збываюцца!
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №4 ад 15.01.2016 г.



1 комментарий по теме “Снег. Мары збываюцца

  1. «Чаму так мала радасці на тварах?» Няўжо з-за снегу? Не веру. Калі б была вера ў людзей, што заўтра будзе лепш, чым сёння, хіба былі б такія хмурныя твары? Пра гэта трэба пісаць, а не лірыку гнаць. Пісаць праўду, а не нешта прыхарошанае.
    І яшчэ. Не культывуйце ў газеце трасянку. Не «марозец», а марозік, не «растаяў», а растаў. І наогул сачыце за мовай. Мала таго, што няма ў вас журналістыкі, дык і не дбаеце пра чысціню нашай мовы. Нягожа!..

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *