У клубе цікавых сустрэч

Мир увлечений Общество

У клубе цікавых сустрэч
Нядаўна ў нашым раёне ўзнік клуб цікавых сустрэч людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Душа”. Налічвае ён пакуль 15 чалавек і дзейнічае пры аўта-клубе. Пра гэта расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Л. М. Нагібава. Яна завітала ў рэдакцыю для таго, каб па-дзяліцца ўражаннямі ад дэбютнага мерапрыемства, якое прайшло нядаўна ў Башнёўскім сельскім клубе. Гэта быў вечар-партрэт у гонар юбіляркі – Святланы Балашэўскай.
Варта ўспомніць, што Святлана – адна з найбольш актыўных членаў арганізацыі. Яна танцуе, захапляецца кветкамі, фатаграфіяй, кулінарыяй і шмат чым яшчэ. Жанчына займае самую актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзельнічае літаральна ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Не дзіўна, што павіншаваць юбілярку з песнямі, вершамі, добрымі словамі прыйшлі шматлікія яе сябры: Любоў Улюценка, Людміла Рагавец, Ніна Сіпко і многія іншыя.
Свята ўдалося, упэўнена Любоў Мікалаеўна. У па-святочнаму ўпрыгожаны клуб у гэты дзень прыйшло шмат вяскоўцаў, і ўсіх у канцы напаілі чаем з цукеркамі. Сама юбілярка і сёння яшчэ жыве ўражаннямі ад мерапрыемства.
А клуб тым часам рыхтуецца да новых цікавых сустрэч. Ва ўсіх светлых пачынаннях яны абапіраюцца на дапамогу работнікаў культуры, за што ім шчыра дзякуюць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *