А от шумилинского профсоюза — 20 килограммов конфет

Актуалии Образование Общество

Навагодні сюрпрыз ад прафсаюза

Па ўсёй рэспубліцы праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. З Калядамі і Новым годам віншуюць рабят работнікі многіх прадпрыемстваў і арганізацый. Яны наведваюць дзіцячыя інтэрнаты, прыёмныя сем’і, установы адукацыі.
Да дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» далучаюцца і грамадскія аб’яднанні нашага раёна. У прыватнасці, на мінулым тыдні старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец завітаў з падарункам у Шумілінскую раённую гімназію-інтэрнат і ўручыў дзецям больш за дваццаць кілаграмаў цукерак. Яны былі якраз дарэчы, бо ў гэты дзень у гімназіі праходзіла навагодняя вечарына.
Васіль Васільевіч павіншаваў дзяцей і настаўнікаў са святам, пажадаў здароўя і дабрабыту. Падзякаваў за работу і вучобу, адзначыў, што для дабрачыннай акцыі выбраў менавіта гімназію, бо тут шмат пераможцаў розных творчых конкурсаў і раённых алімпіяд. А таленавітых дзяцей трэба заахвочваць.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №101 ад 27.12.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *