В профсоюзных организациях АПК продолжаются профсоюзные отчётно-выборные конференции

Общество Сельское хозяйство

Уручылі падзякі лепшым

У прафсаюзных пярвічных арганізацыях аграпрамысловага комплексу праходзяць справаздачна-выбарныя канферэнцыі.

У прыватнасці, у ААТ «АграБаравінка», УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», КУСГП «Ульскі» ўжо абралі лідараў – Таццяну Каніну, Любоў Паўлючэнка, Ядвігу Сямёнаву.

На прафсаюзнай канферэнцыі ў «Агра-Баравінцы» прысутнічала старшыня Ві-цебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Дзіканава. Яна падзякавала калектыву за работу, адзначыла, што прафсаюз заўсёды клапоціцца пра чалавека і бяспечныя ўмовы працы, стаіць на абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў. Т. А. Дзіканава ўручыла Падзякі Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за сумленную працу аператару машыннага даення Алене Кухарэнка(на фота)і механізатару Сяргею Гоманаву.

Старшыня абласной арганізацыі вы-ступіла па тэме выбараў, заклікала ўсіх прыняць у іх удзел і аддаць свой голас за дастойнага дэпутата.

Старшыня райкама работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла падзякі за добрую работу аператарам машыннага даення Ірыне Лісоўскай і Алене Лісоўскай, бухгалтару Вользе Самуйлавай і маладому механізатару Аляксандру Куракову.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *