Не прыкрыта шырмай

Здоровье Общество

Не прыкрыта шырмай
Хачу папрасіць мужчын не чытаць гэты артыкул.
Жанчына паважанага ўзросту нясмела адчыніла дзверы “жаночага” кабінета (у раённай паліклініцы ён называецца “смотровой”). “Што вам?”, – незадаволена спытала маладая гаспадыня кабінета, якая ў гэты час размаўляла з другой дзяўчынай у белым халаце. “Ды вось даведка патрэбна, што здаровая…”, – нібы апраўдваючыся, адказала пацыентка. Ёй нават стала нязручна ад таго, што перашкодзіла гутарцы маладых медыкаў. “Распранайцеся, рэчы на кушэтку”, – тым часам пачула яна.
Уявіце сабе невялікі тыповы пакой. Насупраць дзвярэй акно, перад якім стаіць гінекалагічнае крэсла (кабінет на першым паверсе), ля сценкі злева – стол доктара, насупраць – кушэтка. Кушэтка не прыкрытая ніякай шырмай і каб прабрацца да крэсла, жанчыне трэба голай і босай прайсці праз увесь кабінет, употай спадзеючыся, што ў гэты час дзверы не адкрыюцца і ў кабінет не зойдуць яшчэ якія людзі.
Але на гэтым выпрабаванні не заканчваюцца. “Колькі было родаў?” – строга пытаецца доктарка. “Двое”, – пакорна адказвае жанчына. “Абортаў, вакуумаў?” – ідзе ў наступ медык. “Чаго?” – пацыентка губляецца. “Штучных перарыванняў цяжарнасці”, – тлумачыць медык.
Паціху спаўзаючы з крэсла, не разумеючы, якое значэнне маюць сёння падзеі трыццацігадовай даўніны, жанчына адказвае, што абортаў не было і      вакуумаў таксама. “Я не дазваляла вам уставаць з крэсла”, – чуецца вокрык, – яшчэ буду браць аналізы”…
Урэшце пасля ўсіх працэдур, адчуваючы сябе адначасова вінаватай і прыніжанай, жанчына, хаваючыся за прасцінку (добра ж, што паклала ў сумку), спяшаецца да сваіх рэчаў, мітусліва нацягвае іх. Каля парога звяртаецца да гінеколага: “А даведку вы мне напішыце, што я здаровая, мне ў абласную бальніцу трэба”. “Ніякіх даведак мы не даём, – чуе ў адказ. – Калі вам трэба, дык бярыце туды картку”…
Цікавая істота – чалавек. Пасля гінеколага жанчына наведала многіх іншых спецыялістаў паліклінікі і ўсюды яна сустракала разуменне, такт, але ўсё гэта чамусьці не змагло перакрэсліць тое гнятлівае ўражанне ад наведвання “жаночага” кабінета.
Вольга САРОКІНА.
Надрукавана ў №57 ад 29.07.2014 г.



1 комментарий по теме “Не прыкрыта шырмай

  1. аналогичная ситуация!!!!!!!!!!!!
    а еще такие же хамки молодые сидят в кабинете,где берут кровь с пальца!!! взяла отгул на работе,приехала специально из другого города,чтобы пройти медкомиссию по прописке,на часах было 11.00… перед кабинетом на тот момент никого не было… постучала,поздоровалась,вежливо спросило можно или нет,так она как накричала,сказала,что время приема окончено,я объяснила ситуацию-ни в какую, как потом оказалось,что анализ могут сделать ТОЛЬКО за шоколадку,как мне тогда сказали , что эти медсестрички резко добреют после доброй порции шоколада!!!!!
    кровь в тот день не сдала! принципиально

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *