Юра ищет семью

Общество Семья

Юрыю  патрэбна сям’я
Юры 10 год, ён спакойны і ціхі хлопчык. Любіць гуляць у кампаніі сваіх равеснікаў. Ён і сам умее знайсці занятак: малюе, гуляе ў настольныя гульні, збірае пазлы.
Хлопчык працавіты, з радасцю выконвае даручэнні. Паспяховасць сярэдняя, асабліва любіць працоўнае навучанне, фізкультуру, маляванне.
У свае 10 год Юра ўжо ўмее пілаваць і сячы дровы. Хоча навучыцца будаваць дамы, ездзіць на трактары і машыне. Хлопчык марыць жыць у сям’і. Кажа, што калі вырасце, то ніколі не кіне сваіх дзяцей.
Зараз Юра жыве ў Обальскім дзіцячым сацыяльным прытулку. Хто хоча ўсынавіць Юру ці прыняць яго ў апякунскую або прыёмную сям’ю, звяртайцеся ў аддзел адукацыі райвыканкама па тэл. 4-22-73 або ў прытулак па тэл. 3-63-37.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *