Когда дети остаются без присмотра взрослых…

Актуалии Безопасность Общество

Дзеці пасвавольнічалі…
У час канікулаў значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. Так, па стану на  раніцу 31 ліпеня на тэрыторыі вобласці адбыліся 652 пажары, на якіх загінула 68 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей.
3 ліпеня на пажары ў дачным доме в. Гародня Аршанскага раёна загінула 4-х гадовае дзіця. На момант узнікнення пажару хлопчык знаходзіўся адзін у зачыненым доме, а яго маці і бабуля былі на агародзе. Пажар быў заўважаны позна, і па прыбыцці выратавальнікаў дом поўнасцю быў у агні. Папярэдняй прычынай пажару стала дзіцячае свавольства з агнём.
Штогод у краіне тонуць людзі, у тым ліку і дзеці…
18 ліпеня патанула 12-гадовая дзяўчынка ў кар’еры каля в. Пышкі Гродзенскага раёна. На наступны дзень у рацэ Днепр у г. Рагачове Гомельскай вобласці затануў 8-гадовы хлопчык. Яшчэ на наступны дзень вада ракі Гарынь каля в. Маньковічы на Століншчыне забрала жыццё чатырнаццацігадовага хлопца. Стаў трагічным і дзень 21 ліпеня – у вадаёме ў г. Пінску Брэсцкай вобласці затанула дзесяцігадовая дзяўчынка.
29 ліпеня ў Веткаўскім раёне, што на Гомельшчыне, патанулі дзве дзяўчынкі – 6 і 5 год. Іх шукалі суткі…
У чарговы раз нагадайце сваім дзецям асноўныя правілы паводзінаў у месцах купання.
Па-першае, купацца можна толькі ў спецыяльна адведзеных месцах.
Па-другое, нельга адплываць далёка ад берага.
Па-трэцяе, нельга жартаваць і свавольнічаць у час купання.
Па-чацвёртае, нельга ў спякоту дапускаць рэзкіх перападаў тэмператур (нагрэўшыся на сонцы, адразу скакаць у ваду).
Літаральна пазаўчора здарыўся трагічны выпадак на Глыбоччыне. Работнікі РАНС выцягнулі з-пад пясчанага насыпу ў кар’еры ля в. Гатаўшчына целы двух хлопцаў – 12-ці і 9-ці год.
Не пакідайце дзяцей без нагляду, кантралюйце, дзе і з кім яны знаходзяцца і не адпускайце іх адных на вадаём.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Надрукавана  ў  №58  ад 01.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *