Александр Сипко из УП ЖКХ Шумилинского района увлекается резьбой по дереву

Мир увлечений Молодёжь Общество

І мядзведзь на газоне
Папрыгажэла апошнім часам ля адміністрацыйнага будынка УП ЖКГ.  Тут зрабілі прыгожую агароджу, стаянку для машын. А яшчэ разбілі газон, дзе нядаўна прапісалася альтанка, якую зрабілі сталяры дрэваапрацоўчага цэха камунгаса.

Побач размясціліся казачныя героі: мядзведзь і Маша з вядомага мульціка, вялікі кот і вулей для пчол. Усё гэта зрабіў сваімі рукамі Аляксандр Сіпко. Ён працуе ў камунгасе мулярам: ставіць агароджы, рамантуе дамы.
Разьба па дрэве – захапленне Аляксандра. З дзяцінства ён любіць і ўмее маляваць. Кажа, што не карыстаецца інтэрнэтам ці нейкімі спецыяльнымі кнігамі. Спачатку вобраз нараджаецца ў галаве, потым малады чалавек бярэ ў рукі бензапілу і са звычайнага бервяна выразае сілуэт задуманай фігуры.  Ну, а затым працуе спецыяльнымі разцамі, даводзіць кожную дэталь. І рукі майстра нараджаюць усмешку казачных герояў, ямачкі на шчочках маленькай Машы і добрыя вочы. Дарэчы, захапленне ў Аляксандра адбірае нямала часу. Кожнага героя на газоне ля камунгаса выштукоўваў прыкладна месяц.
Чаму менавіта героі казак і мульцікаў захапілі Аляксандра Сіпко? Ды таму, што ён малады бацька, часта са сваім пяцігадовым сынам Ягорам чытае казкі, глядзіць дзіцячыя фільмы. Да таго ж, лічыць Аляксандр, усе мы родам з дзяцінства, і казачныя фігуры заўсёды радуюць і дарослых, і дзяцей.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана  ў  №58  ад 01.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *