3 жніўня – Дзень чыгуначніка

Актуалии Официально Президент

3 жніўня – Дзень чыгуначніка
Паважаныя чыгуначнікі, ветэраны працы!
У 1866 годзе Рыга-Арлоўская чыгунка адкрыла новыя магчымасці для развіцця нашага краю. Тады ж і з’явілася станцыя Сіроціна (пазней – Шуміліна) і пачаў складвацца працоўны калектыў для абслугоўвання гэтага ўчастка чыгункі.
Будынак чыгуначнага вакзала ў г. п. Шуміліна, які ўцалеў у час вайны, сёння з’яўляецца ўпрыгожаннем і візітнай карткай Шумілінскага раёна. Добраўпарадкаваная тэрыторыя і чысціня, камфорт і зручнасці на ўсіх чыгуначных станцыях нашага раёна, пакідаюць добрыя ўражанні ў гасцей і жыхароў нашага краю.
У дзень прафесійнага свята ад усёй душы дзякуем вам за зладжаную і планамерную работу, за ўклад у развіццё і добраўпарадкаванне Шуміліншчыны. Ад усёй душы хочацца пажадаць вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, міру, утульнасці, цеплыні. Няхай у жыцці будзе як мага больш радасных і светлых дзён, няхай цёплыя словы ўдзячнасці гучаць у ваш адрас як можна часцей!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана  ў  №58  ад 01.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *