Игорь Борисевич и Илья Иванов из КУСХП «Ульский» Шумилинского района задают темп уборочной

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Па тэмпах – у лідарах
Мы пабывалі ва ўрочышчы Андрэева КУСГП “Ульскі”, дзе механізатары ўбіралі азімыя зерневыя.
Працавалі сем камбайнаў.  Адзін за адным яны пад’язджалі выгружацца да МАЗаў.  “Намалочваем па 200-300 тон за дзень, – кажа в. а. дырэктара В. У. Лабейка. – Стараемся кожны дзень убіраць па 7% за дзень ад агульнай плошчы. Гэта выходзіць па 126 гектараў. Вось учора крыху недацягнулі – убралі  106 гектараў, значыць, сёння трэба падцягнуцца.  Усяго трэба ўбіраць 1726 гектараў азімых і яравых зерневых. Справімся, у нас надзейны касцяк хлебаробаў, кожны з іх дастойны ўхвальнага слова”.
Адзін з вопытных камбайнераў КУСГП “Ульскі” – Ігар Іосіфавіч Барысевіч. Ён працуе на камбайне больш за дваццаць гадоў. Механізатару прыходзілася бачыць розныя ўраджаі, весці ўборку ў розных  умовах надвор’я.  Сёлета з надвор’ем шанцуе, ды і ўраджай лепшы, чым у мінулым годзе: жыта, напрыклад, “цягне” на  28 цэнтнераў з гектара.
Пытаемся пра цяжкасці ў рабоце. “Нямала палеглай збажыны, месцамі  паскручанай. Без страт убраць зерне дапамагаюць сцяблопад’ёмнікі – яны ўсталяваны на кожным камбайне,  – кажа Ілья Іваноў, калега Ігара Барысевіча. – Ніжэй апускаем жняярку, робім па некалькі заездаў”.  Дарэчы, хлопец  на апошнім курсе Гарадоцкага тэхнікума. Але толк у рабоце ведае – чацвёрты сезон на камбайне.  Думае, што пасля заканчэння вучобы трапіць у свой раён і будзе ў “Ульскім” працаваць па спецыяльнасці – механікам.  Экіпаж Барысевіча-Іванова намалочвае за дзень па 60 тон зерня. Перавыконваюць план амаль у тры разы. Працаваць добра выгадна ў матэрыяльным плане. Напрыклад, Ілья атрымлівае за дзень па 500-600 тысяч рублёў, ягоны старэйшы калега – і таго больш.
В. У. Лабейка вельмі хваліла за добрую работу яшчэ адзін экіпаж – Мікалая Храмцова і Яўгена Даруткіна. Мікалай Пятровіч, які працуе ў Обальскім лясніцтве, кожны год дапамагае гаспадарцы…
Механізатары  “Ульскага” працуюць на палетках да цёмнага. На 4 жніўня гаспадарка ў лідарах па тэмпах жніва – убралі 63% да патрэбнага.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 05.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *