На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Бібліятэкі аб’яднаюцца, а бытавікі прывязуць дровы
Вынікам работы раёна ў мінулым годзе і сёлетнім задачам была прысвечана рабочая нарада ў райвыканкаме, якую 8 студзеня правёў першы намеснік старшыні райвыканкама В. Ц. Мянькоў.
Работу ў мінулым годзе нельга назваць паспяховай, адзначыў В. Ц. Мянькоў. Так, перад аграрнай галіной стаяла задача забяспечыць рост валавой вытворчасці прадукцыі на 110%, па факце атрымалі толькі 94%. Таму сёння раён павінен купляць камбікорм, паведаміў Васіль Цімафеевіч, бо свайго зерня намалацілі мала. А без камбікорму спадзявацца на добрыя надоі не прыходзіцца. Востра стаіць задача павелічэння дойнага статку. І ў сувязі з гэтым пад асаблівым кантролем знаходзіцца работа племянной і ветэрынарнай службаў раёна, а таксама закуп цялят у насельніцтва.
Са справаздачамі аб папярэдніх выніках работы за 2013 год і планах на год бягучы на нарадзе выступілі кіраўнікі раённых службаў. Так, дырэктар КУП БАН В. П. Бабічаў расказаў пра намер бытавой службы купіць трактар з прычэпам і дастаўляць на ім дровы па заказах насельніцтва. Начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук паведаміў пра неабходнасць аптымізацыі ў галіне культуры і аб’яднанне некаторых сельскіх бібліятэк са школьнымі.
Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні барацьбы з п’янствам і алкагалізмам, прафілактыкі злачыннасці, а таксама задачы па добраўпарадкаванні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №2 ад 10.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *