Вопросы демографии и другие обсудили участники заседания президиума Шумилинского райсовета

Актуалии Президент

Дэмаграфія, работа з насельніцтвам і рэйтынг саветаў

У панядзелак адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якое былі запрошаны старшыні і кіраўнікі спраў сельвыканкамаў, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, адказныя и зацікаўленыя службы. На абмеркаванне вынесены тры пытанні, асноўнае з якіх, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай,  мае  важнае значэнне, бо тычыцца дэмаграфічнай бяспекі, нашага жыцця і здароўя.
“Трэба прызнаць, што дэмаграфічная сітуацыя і стан здароўя насельніцтва раёна характарызуюцца як пазітыўнымі, так і негатыўнымі паказчыкамі, – адзначыла Ірына Мікалаеўна. – Сярод станоўчых – высокі ўзровень нараджальнасці, па якім Шуміліншчына вось ужо некалькі год запар займае дастаткова высокія пазіцыі ў вобласці, зніжэнне дынамікі агульнай смяротнасці і смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту”.
Разам з тым, застаецца нявырашаным шэраг праблем. Па-ранейшаму вельмі высокія паказчыкі гібелі людзей ад знешніх прычын (у 2016 годзе – 35 чалавек, з іх 16 – працаздольнага ўзросту, у 2015  – 37, з іх 22 працаздольнага ўзросту), не ўдаецца спыніць рост п’янства і алкагалізму сярод асоб працаздольнага ўзросту, нізкі ўзровень адказнасці насельніцтва за сваё ўласнае здароўе, не закрыта ў медыцыне кадравае пытанне.
Насцярожвае і факт штогадовага зніжэння колькасці насельніцтва. Мяркуйце самі: калі зноў жа абапірацца на статыстыку, за 6 год насельніцтва Шумілінскага раёна паменшала на 1700 чалавек. За 2016 год на 154 чалавекі (а гэта, лічыце, адзін немалы населены пункт) зменшылася колькасць вясковага насельніцтва. Хаця, трэба прызнаць, тут немалую ролю адыгрывае і міграцыя.
Пра дэмаграфічную сітуацыю ў раёне і меры па зніжэнні смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту расказаў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў. Канстанцін Фёдаравіч прывёў шмат пераканаўчых прыкладаў у пацвярджэнне таго, што медыкамі раёна прымаюцца пэўныя меры ў вырашэнні гэтых пытанняў.
З інфармацыяй аб стане справавытворчасці ў сельскіх выканаўчых камітэтах і сельскіх Саветах дэпутатаў выступіў начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Емяльянаў. Вячаслаў Анатольевіч агучыў недапрацоўкі, што былі выяўлены падчас праведзенага маніторынгу. У прынятай пастанове дадзены канкрэтныя тэрміны для іх выпраўлення.
З вынікамі арганізацыйна-масавай работы раённага і васьмі сельскіх Саветаў дэпутатаў у 2016 годзе азнаёміла прысутных галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Таццяна Шчарбакова.
“Гэта традыцыйнае падвядзенне вынікаў работы сельскіх Саветаў дэпутатаў за прайшоўшы год, калі аналізуецца работа па розных напрамках дзейнасці, – зазначыла старшыня райсавета. – Старшыням сельскіх Саветаў многае трэба браць да разліку і будаваць сваю работу ў будучым з улікам заўваг, з улікам лепшых напрацовак іншых Саветаў”.
Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №10 ад 03.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *