Славянскі базар у Віцебску-2019 стартаваў

Актуалии Культура Новости

Славянскі базар у Віцебску-2019 стартаваў
Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця форуму адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця – 15 ліпеня.

Адметнай асаблівасцю праграмы стане шырокае прадстаўленне ў ёй усіх відаў і напрамкаў мастацтваў. У іх знойдуць адлюстраванне ключавыя падзеі, у прыватнасці трохгоддзе малой радзімы, 75-годдзе вызвалення Беларусі. Будуць гучаць мовы краін-заснавальніц “Славянскага базару ў Віцебску”: беларуская, руская і ўкраінская.
Выставу “Біблія для народа 1692-1696 гг. Васіля Кораня. Да 325-годдзя першай у Расіі гравіраванай кнігі” прэзентуюць 11 ліпеня.
*     *     *
Дзень Саюзнай дзяржавы (або Дзень дружбы) пройдзе 12 ліпеня. У гэты дзень выставу “Растоўская фініфць” адкрые дэфіле мадэляў. Як і заўсёды, пройдзе мерапрыемства ў музеі-сядзібе “Здраўнёва”. Асновай канцэрта “Саюзная дзяржава запрашае”, які традыцыйна ўвенчвае праграму Дня дружбы, у гэтым годзе будзе святкаванне 50-годдзя творчай дзейнасці ансамбля “Песняры”.
*     *     *
Дні моладзі сёлета пройдуць на некалькіх пляцоўках: каля канцэртнай залы “Віцебск”, на плошчы Перамогі і каля Летняга амфітэатра. У праграме – патрыятычная акцыя “Беларусь памятае!”, інтэлектуальны турнір, фестывалі кавер-бэндаў, маладзёжных субкультур і здаровага ладу жыцця, забег на 2,5 км, выступленне груп NaviBand, “Без Білета” і іншых.
*     *     *
Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах” пройдзе ў Віцебску з 11 па 15 ліпеня. Тэатральныя пастаноўкі, вогненнае шоу, жывыя статуі, перфомансы, танцы, выступленні музыкантаў, артыстаў, бардаў, паэтаў і дзі-джэяў, устанаўленне рэкорда па пацалунках  – гэта і многае іншае чакае гледачоў пад адкрытым небам.
*     *     *
Больш за 1 тыс. прадстаўнікоў харэаграфічных накірункаў з розных краін стануць удзельнікамі танцавальнай падзеі Dream Dance Fest.
*     *     *
Амаль увесь запланаваны аб’ём білетаў на мерапрыемствы міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” рэалізаваны. Геаграфія куплі білетаў шырокая: Швейцарыя, Ізраіль, Гвінея, ЗША. Асабліва шмат гасцей чакаецца з Расіі і Латвіі, якая ў многім актывізавалася дзякуючы комплекснай рабоце па арганізацыі бязвізу для гасцей “Славянскага базару” і выхаду на прамыя анлайн-продажы.
*     *     *
З 9 ліпеня на шматлікіх канцэртных і выставачных пляцоўках “Славянскага базару” будуць працаваць шумілінскія мастацкія калектывы, майстры.
Надрукавана ў №53 ад 09.07.2019 г.