Новости из сельских клубов в Добее и Мишковичах

Культура Общество

“Парадавалі нас канцэртам…”
Днямі рэдакцыя атрымала ліст ад жыхаркі вёскі Дабея Валянціны Літвін.
“Кожны раз, калі даводзіцца наведваць мерапрыемства ў нашым сельскім клубе, узнікае жаданне напісаць пра нашых самадзейных артыстаў у раённую газету. Вось пасля цудоўнай святочнай праграмы, якую падрыхтавалі для нас загадчыца СК Аксана Леановіч і бібліятэкар Ала Бубен, вырашыла падзяліцца сваімі эмоцыямі з чытачамі раёнкі. Урачыста і задорна вялі канцэртную праграму на беларускай мове ў прыгожых беларускіх касцюмах Аксана Леановіч і Таццяна Сільчанка, душэўна спявалі Дзмітрый Куралёнак, Ала Бубен і Зінаіда Кузьміна, скарыла песняй пра маму маленькая выхаванка Дабейскага дзіцячага садзіка Карына Сторажава, прачула чыталі вершы Антаніна Фадзеева і Валянціна Міхайлава. Акрамя гэтага, развесялілі гледачоў жартоўнай пастаноўкай з жыцця вёскі, у якой былі задзейнічаны з нашымі вядучымі Вадзім Гарланаў і Сандра Новікава, цудоўна прагучала і фінальная агульная песня.
Ад душы выказваем падзяку  артыстам за тое, што падарылі нам свята, парадавалі нас вясёлым канцэртам”.
Конкурс мішкавіцкіх дзяўчат
Нядаўна ў Мішкавіцкім сельскім клубе праходзіў конкурс сярод дзяўчат 14-15 год. Водгук на мерапрыемства даслала Ірына Паўлава.
“Паверце – гэта было здорава, – піша Ірына. – І прыгажосць, і розум, і таленты паказалі гледачам чатыры старшакласніцы Мішкавіцкай СШ . Падрыхтаваліся дзяўчаты вельмі добра і заданні дзесяці конкурсаў выканалі проста бездакорна. Кожная заслужыла самых ухвальных слоў, і журы было нялёгка выстаўляць балы. Чаго толькі быў варты конкурс капелюшоў, а якім захопліваючым быў конкурс танцаў…
Паміж конкурсамі выступалі сама-дзейныя артысты Мішкавіцкага СК. Было вельмі весела і цікава.
Час праляцеў незаўважна, нашы прыгажуні атрымалі тытулы: “Крутая дзяўчынка” – Віка Прыгожая, “Дзяўчынка зачараванне” – Фаіна Аглушэвіч, “Дзяўчына прывабнасць” – Оля Баранава, “Дзяўчынка абаяльнасць” – Віка Яўчанка.
Гледачы ўдзячныя за ўдалае мерапрыемства загадчыцы нашай установы культуры Зінаідзе Аляксандраўне Касьянавай. Ніхто не пашкадаваў, што завітаў гэтым вечарам у мясцовы клуб”.
Падрыхтавала Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *