Якасць работы службы 115 – важны індыкатар сацыяльнай стабільнасці
Нясвоечасовае рэагаванне на звароты, нізкая якасць ліквідацыі прэтэнзій – адны з прычын нараканняў на работу службы 115, скаргаў у кантрольныя органы. У шэрагу выпадкаў гэта звязана з недакладным вызначэннем спецыялістамі адказных выканаўцаў. У выніку заяўка перадаецца ад аднаго выканаўцы да другога, а пытанне не вырашаецца. Таксама пакідае жадаць лепшага паваротлівасць адказных і тэрміны выканання заявак.
Нягледзячы на скарачэнне за першае паўгоддзе на 17% заявак, якія выконваюцца з парушэннем тэрміну, іх колькасць усё яшчэ застаецца значным. Устаноўлены асобныя факты, калі заяўка закрываецца без ліквідацыі праблемы, у сувязі з чым заяўнік вымушаны паўторна звяртацца ў кантакт-цэнтр.
Часта жаданне хутка вырашыць праблему падахвочвае грамадзян звяртацца ў кантралюючыя органы. Напрыклад, толькі пасля ўмяшання камітэта вобласці вырашаны праблемы жыхароў Віцебска, Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Гарадоцкага, Лепельскага, Аршанскага, Полацкага, Сенненскага раёнаў па пытаннях цеплазабеспячэння, цечы дахаў, інжынерных сетак, неналежнага стану пітной вады ў жылых дамах.

