
У Шуміліне выбралі самых трапных стралкоў
Упершыню ў Шуміліне прайшлі спаборніцтвыпа кулявой стральбе “Трапны стралок”,у якіх удзельнічалі вучні 9-11 класаў сярэдніх школ раёна. Метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Антаніна Караленка адзначыла, што такія спаборніцтвы дапамагаюць выявіць сапраўдных «трапных стралкоў» і павысіць цікавасць школьнікаў да стралковага спорту.
Удзельнікі не падвялі. Юныя стралкі паказвалі не толькі добрыя вынікі, але і вялікі азарт. У выніку перамагла каманда Обальскай СШ (Аляксандр Лук’янаў, Аляксандр Аксёнаў, Сняжана Гайдукова і Аліна Аглушэвіч, настаўнік фізкультуры – Віктар Гусакоў). Яны апярэдзілі каманды СШ № 1 г. п. Шуміліна (Піліп Быкаў, Дзяніс Іваноў, Вікторыя Іспянькова і Таццяна Лазука, настаўнік – Андрэй Лялюга) і СШ № 2 г. п. Шуміліна (Аляксандр Іваноў, Павел Дзямідаў, Лізавета Гарохава і Паліна Багаева, настаўнік – Вадзім Навуменка), якія адпаведна занялі другое і трэцяе месцы.
Каманда Обальскай СШ прадставіць раён на абласных спаборніцтвах «Трапны стралок».
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
