Родители шумилинских парней получили благодарности их воинских частей

Молодёжь Общество

Владислав Мотора

Удзячнасць з часці
Вайсковую тэрміновую службу радавы Уладзіслаў Матора са Слабады і  сяржант Равіль Бегаў з Шуміліна праходзяць ва Унутраных войсках Рэспублікі Беларусь.
Нядаўна ў раённы ваенны камісарыят прыйшлі ўдзячныя лісты з ваеннай часці, якія падпісалі камандзір роты спецыяльнага прызначэння маёр Курэц і камандзір патрульнага батальёна Кот. Адзначана, што нашы землякі паспяхова спраўляюцца з праграмай баявой і ідэалагічнай падрыхтоўкі. Баявую службу выконваюць у якасці патрульных вайсковага нараду. Прымалі ўдзел ў забеспячэнні грамадскага парадку пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў у Мінску ў спартыўных комплексах “Мінск-Арэна” і “Дынама-Юні”. Неаднаразова затрымлівалі парушальнікаў грамадскага парадку.

Равиль Бегов

Кіраўніцтва часці выказвае падзяку бацькам Уладзіслава Маторы і Равіля Бегава за выхаванне сапраўдных патрыётаў Беларусі.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №39 ад 21.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *