
Дзіцячы сацыяльны прытулак у Обалі адзначыў 20 год з дня адкрыцця. З гэтай нагоды ў сценах установы прайшла раённая дыялогавая пляцоўка «Прытулак збірае сяброў».
У мерапрыемстве ўдзельнічалі працоўны калектыў раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, былыя дырэктары і загадчыкі прытулка, СПЦ, кіраўнікі і актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў. Экспертамі дыялогавай пляцоўкі выступілі намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Шалахава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, былы дырэктар Обальскай СШ Аляксандр Штокін, выхавальнік і былы загадчык прытулка Наталля Крыўко, абальчанін спонсар установы Марат Галін.
Выступаючыя ўспаміналі, як з’явілася ідэя стварыць прытулак, які павінен быў стаць для малых сапраўдным домам, як установе дапамагалі нераўнадушныя людзі. Галоўнае, ва ўсіх было дакладнае разуменне, што задача ўстановы – забяспечыць дзецям шчаслівае і бяспечнае дзяцінства. На жаль, бацькі не заўсёды гэта разумеюць.
Сяброў і спонсараў у прытулка і зараз багата. З падарункамі на юбілей прыехалі прадстаўнікі раённых арганізацый РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі Чырвоны крыж», ГА «Беларускі фонд міру», ГА «Беларускі саюз жанчын».

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Анастасія Ананьева:
Дзяржава ўзяла на сябе клопат – зрабіць усё, каб дзецям у прытулку было па-дамашняму камфортна і ўтульна, зазначыла начальнік аддзела па адукацыі Аксана Талстая. Яна падзякавала калектыву за чуласць, пяшчоту і дабрыню і ўручыла граматы аддзела па адукацыі райвыканкама лепшым работнікам установы.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
