Жители деревни Непороты посадили 70 берёзок и 88 туй. Получился парк

Общество

Непароты прыгажэюць

Сталыя жыхары вёскі Непароты памятаюць, што калісьці ў вёсцы была царква. Яе даўно няма, ля перакрыжавання дарог паставілі крыж. Мясцовыя жыхары вырашылі навесці тут парадак.

Аляксандр Новікаў ля пасаджанага парка.

Ініцыятарам добрай справы выступіў Аляксандр Новікаў. «Мы параіліся са сваяком Васілём Новікавым і вырашылі: тут трэба пасадзіць міні-парк, – расказаў Аляксандр. – Да вясны чакаць не сталі, зімовае надвор’е сёлета падобнае на красавіцкае. Бярозкі знайшлі лёгка, а туі заказалі з гадавальніка. Да работы далучыліся Антон Новікаў, Віктар Кошалеў, Алег Новікаў, Леанід Краўцоў, Сяргей Капытоў і іншыя. Талакой мы пасадзілі 70 бярозак і 88 туй. Атрымаўся сапраўдны парк».
Адзначым, што туі Аляксандр Новікаў купляў за ўласныя грошы. Ён кажа, што любіць сваю вёску, хоча і надалей заняцца навядзеннем тут парадку. У планах – прывезці шчэбеню і зрабіць дарожку ў новым парку, замяніць драўляны крыж на металічны, зрабіць лавачкі.
– Вялікі дзякуй Аляксандру Новікаву і ягоным сябрам за такі падарунак, – кажа мясцовая жыхарка Таццяна Голубева. – Два разы на тыдзень мы збіраемся тут, чакаем аўталаўку. І кожны раз згадваем добрым словам хлопцаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №14 ад 21.02.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *